Пётр Адамавіч Гуд
Пётр Адамавіч Гуд | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 студзеня 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Жонка | Ніна Іванаўна Гуд |
Род дзейнасці | этнограф, фалькларыст, рэжысёр, сцэнарыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Пётр Адамавіч Гуд (нар. 8 студзеня 1945, Мінск) — беларускі этнограф, фалькларыст, рэжысёр, сцэнарыст. Кандыдат гістарычных навук (1987). прафесар (2000)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1973 годзе Харкаўскі інстытут культуры. З 1977 года ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў, з 1993 года загадчык кафедры[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Стваральнік навукова-педагічнай школы ў галіне свят, спецыялізацыі «рэжысура народнага свята». Даследуе народную абрадавую творчасць, вытокі свят беларусаў, перспектыўныя кірункі развіцця іх у сучасным культуралагічным кантэксце. Аўтар манаграфій «Мастацтва феерверкаў» (2007), «Тэхналогія стварэння свята» (2-е выд. 2008). Сабраў, даследаваў і выдаў першы збор кірмашовых песень у манаграфіі «Беларускі кірмаш» (1996, з Н. І. Гуд). Распрацаваў шэраг абрадавых свят і фестываляў, у т.л. «Звіняць цымбалы і гармонік», «Аўцюкі». Сцэнарыі абрадавых свят апублікаваў у зборніках «Восеньскія святы» (1995), «Зімовыя святы» (1999), «Ад Каляд да Пакроваў», «Веснавыя святы» (абодва 2000), «Летнія святы» (2001), працах «Свята лесу» (2006), «Свята кветак» (2009) і інш[1].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з беларускай фалькларысткай Нінай Гуд (нар. 1955).
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сінькевіч Т. А. Гуд Пётр Адамавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Адамавіч Гуд на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»