Пётр Антоні Твардоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Антоні Твардоўскі
Дата нараджэння XVIII стагоддзе
Дата смерці XIX стагоддзе
Жонка Тэліма з Ордаў[d]
Дзеці Юзаф Твардоўскі
Грамадзянства
Званне генерал-маёр
Камандаваў 1-я брыгада народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага
Бітвы/войны

Пётр Анто́ні Твардо́ўскі (XVIII—XIX стст.) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык».

Генерал-маёр, камандуючы кавалерыяй у Другой дывізіі літоўскіх войскаў у 1793 годзе, камендант-брыгадзір 1-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага і 2-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў 1790 годзе.

Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года. Падчас Таргавіцкай канфедэрацыі заставаўся на службе. Адведаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага на высылцы ў Гародні.

Каля 1780 года набыў Халожын і Велясніцу, дзе будуе радавы маёнтак, адзін з самых вялікіх на Піншчыне.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сына Юзафа (1786—1840), доктара філасофіі, прафесара матэматыкі і рэктара Віленскага ўніверсітэта ў 1823—1825 гадах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mariusz Machynia, Valdas Rakutis, Czesław Srzednicki, Oficerowie wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, Kraków 1999
  • Henryk P. Kosk, Generalicja polska t. II, Pruszków 2001