Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
| Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі Stanislaw II August Poniatowski |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1764 — 25 лістапада 1795 | |||
| Каранацыя: | 25 лістапада 1764 | ||
| Папярэднік: | Аўгуст III | ||
| Пераемнік: | тытул скасаваны | ||
| Веравызнанне: | каталік | ||
| Нараджэнне: | 17 студзеня 1732 Воўчын (цяпер Беларусь) |
||
| Смерць: | 12 лютага 1798 (66 гадоў) Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя |
||
| Пахаваны: | Сабор св. Яна, Варшава, Польшча | ||
| Бацька: | Станіслаў Панятоўскі | ||
| Маці: | Канстанцыя Чартарыйская | ||
| Аўтограф: | |||
| Манаграма: | |||
Станіслаў Антоні Аўгуст ПАНЯТОЎСКІ, Аўгуст IV (17 студзеня 1732, Воўчын — 12 лютага 1798, Санкт-Пецярбург) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764—1795).
У 1764 абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расіі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэння Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, наладжваліся кірмашы, падтрымліваўся гандль. Каб соймы не зрываліся праз права liberum veto, яны праводзіліся як канфедэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расію і Прусію, у 1767 пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысідэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расіі вальны сойм у 1768 прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю і пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена ў 1771 расійскімі войскамі, а ў 1772 Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.
Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм (1788—1791) прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб'ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Польская мова аб'яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай, а каталіцтва — адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Пры захаванні шляхецкіх праў, палепшылася становішча прыгонных сялян, гарады атрымалі прадстаўніцтва ў сойме, касавалася права liberum veto, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.
Прыняцце Канстытуцыі было кепска сустрэта ў суседніх дзяржавах. Расійская імператрыца Кацярына ІІ лічыла яе небяспечнай, і ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая пры падтрымцы расійскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 года была скасавана, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай у Гародні прыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала федэрацыйны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасць караля.
24 сакавіка 1794 года ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Тадэвуш Касцюшка. У красавіку паўстанне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расійскія войскі. Адначасовае змаганне з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй сталі прычынай няўдачы паўстання. У кастрычніку 1795 адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаванне. Станіслаў Аўгуст выракся стальца, жыў у Санкт-Пецярбурзе.
Памёр у 1798 ў Санкт-Пецярбурзе, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла святога Станіслава, у 1994 у варшаўскі кафедральны касцёл.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 15. — Мн., 2002.
- Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 557, 683.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік. — Мн., 1995.
- Саўчук А. Кніга Станіслава Аўгуста Панятоўскага // Гістарычны Альманах. Том 8'2003;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. — Мн., 2001. — С. 401.
Спасылкі [правіць]
- Stanislaus II August Poniatowski (polnisch)
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі |
Генрых Валуа — Ганна Ягелонка — Стэфан Баторый — Жыгімонт III — Уладзіслаў IV — Ян II Казімір — Міхал Карыбут Вішнявецкі — Ян III Сабескі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст III — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |