Пётр Паўлавіч Дзема

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Паўлавіч Дзема
Дата нараджэння 2 лістапада 1910(1910-11-02) (113 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат навук (1946)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Варшавы»

Пётр Паўлавіч Дзема (нар. 2 кастрычніка 1910, в. Сенча, Лохвіцкі паветПалтаўская губерня, Расійская імперыя — ?) — педагог, рэктар Брэсцкага настаўніцкага інстытута (1946—1948). Кандыдат педагагічных навук (1946), дацэнт (1947).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Сенча Лохвіцкага павета Палтаўскай губерні ў сям’і селяніна-серадняка. У 1929 годзе скончыў педагагічны тэхнікум. З 1929 па 1930 год працаваў настаўнікам Ручанскай сямігадовай школы Палтаўскай вобласці. У 1930 годзе паступіў на інспектарскае аддзяленне Палтаўскага інстытута сацыялістычнага выхавання. Пасля расфарміравання аддзялення ў кастрычніку 1931 года пераведзены на завочнае навучанне і накіраваны на працу загадчыкам сямігадовай школы ў Міргарадскім раёне. Па заканчэнні завочнага аддзялення інстытута і інспектарскіх курсаў у 1933 годзе працаваў інспектарам школ Нова-Вадалажскага раённага аддзела народнай адукацыі. Паступіў у аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце школ Наркамасветы БССР у 1938 годзе, аспіранты якога ў 1940 годзе былі пераведзены ў аспірантуру Мінскага педінстытута, якую паспяхова скончыў 10 чэрвеня 1941 года і прадставіў да абароны дысертацыю ў Савет БДУ. У лютым 1946 года абараніў дысертацыю і атрымаў вучоную ступень кандыдата педагагічных навук.

З лістапада 1935 года працаваў выкладчыкам педагогікі ў Гомельскім педагагічным тэхнікуме і педрабфаку, пазней у 1935—1937 гадах займаў пасаду асістэнта Рагачоўскага педтэхнікума і настаўніцкага інстытута. Са жніўня 1937 года працаваў у Мазырскім педвучылішчы. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуяваны ў Тамбоў, а потым у Маскву. У лістападзе 1941 года дабраахвотна праз Кіеўскі ваенкамат Масквы пайшоў у армію. У 1941—1943 гадах чырвонаармеец, малодшы палітрук, начальнік бібліятэкі 57 асобнага запаснога батальёна сувязі ў Маскве, у 1943—1945 гадах служыў на Данскім, Цэнтральным, 1-ым Беларускім франтах палітработнікам, агітатарам асобнага палка сувязі генштаба і аўтамабільнага палка, прапагандыст эвакуацыйнага шпіталя, лектар Дома Чырвонай Арміі, быў лёгка паранены, вайсковае званне «капітан».

Пасля дэмабілізацыі ў снежні 1945 года на працягу студзеня − сакавіка 1946 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага інстытута школ Народнага камісарыята асветы БССР. 6 сакавіка 1946 года загадам НКА БССР прызначаны рэктарам Брэсцкага настаўніцкага інстытута. Гэтае рашэнне ўзгоднена з Брэсцкім абкамам 4 ліпеня 1946 года і зацверджана ЦК КП(б) Б. Працаваў на пасадзе рэктара па ліпень 1948 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]