Пінг (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пінг
Характарыстыка
Даўжыня
  • 800 км
Басейн 44 688 км²
Расход вады 256 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 19°18′10″ пн. ш. 98°57′31″ у. д.HGЯO
Вусце Менам-Чао-Прая
 • Каардынаты 15°42′03″ пн. ш. 100°08′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Менам-Чао-Прая → Сіямскі заліў

Краіна
physical
Пінг (рака)
Пінг (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пінг[1] — рака на паўвостраве Індакітай, на паўночным захадзе Тайланда, правы прыток найбуйнейшай ракі краіны — Менам-Чао-Прая.

Свой пачатак бярэ ў паўночна-ўсходняй частцы горнага хрыбта Танэнтаўнджы, на поўначы Тайланда. У ніжнім цячэнні працякае па Менамскай нізіне. На рацэ знаходзяцца гарады Чыянгмай, Так, Лампхун, Накхонсаван і Кампхэнгпхет. Найбуйнейшы прыток (левы) — рака Ванг. Вышэй вусця Ванга ў 1966 годзе было пабудавана вадасховішча даўжынёй больш за 100 км, гідравузел Бхумібол з плацінай вышынёй 154 м і ГЭС магутнасцю каля 500 МВт.

Рака найбольш паўнаводная з красавіка па лістапад — у перыяд мусонных дажджоў, воды ракі выкарыстоўваюцца ў ірыгацыйным земляробстве (рысаводства).

Плошча басейна ракі — 33 896 км², а з галоўным прытокам — ракой Ванг — 44 688 км². Даўжыня ракі 569 км (каля 800 км з прытокамі). Каля ракі размешчаны аднайменны нацыянальны парк.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда