Сіямскі заліў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сіямскі заліў тайск. อ่าวไทย |
|
| Каардынаты: | |
| Вышэйстаячая акваторыя | Паўднёва-Кітайскае мора |
| Краіны | |
| Тып | заліў |
| Плошча | 320 000 км² |
| Упадаюць | Чаўпхрая, Меконг, Тапі |
![]() |
|
Сіямскі заліў (радзей: Тайландскі заліў) — частка Паўднёва-Кітайскага мора, абмывае на захадзе і поўначы берагі Тайланда, на ўсходзе - Камбоджы і В'етнама, на паўднёвым-захадзе - Малайзіі.
Геаграфія і экалогія [правіць]
Заліў адасабляе ўсход паўвострава Індакітай ад Малайскага паўвострава. Берагавая лінія пачынаецца на ўсходзе ў мыса Бай-Бунг ў В'етнаме і канчаецца ў раёне малазійскага горада Ката-Бару на паўднёвым-захадзе. З паўднёва-ўсходняга боку Сіямскі заліў пераходзіць у Паўднёва-Кітайскае мора, а яго агульная плошча складае прыкладна 600x500 км (каля 320 000 км ²).
