Менам-Чао-Прая
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Менам-Чао-Прая แม่น้ำเจ้าพระยา |
|
| Даўжыня | 1200 км |
| Вадазбор | 150000 км² |
| Краіна | Тайланд |
Менам-Чао-Прая, Менам, Чаўпхрая — рака на паўвостраве Індакітай, самая вялікая ў Тайландзе.
Даўжыня каля 1200 км (ад вытоку галоўнага прытока — ракі Пінг — 1500 км), плошча басейна каля 150 тыс. км².
Пачынаецца ў гарах на поўначы краіны, цячэ па Менамскай нізіне, упадае ў Сіямскі заліў Паўднёва-Кітайскага мора, утварае дэльту.
Жыўленне дажджавое, рэжым мусонны. Паўнаводная летам, сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 2700 м³/с.
Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння рысавых палёў. Вядзецца рыбалоўства. Суднаходная на 400 км (ад вусця ракі Пінг), у паводкі на 750 км (ад горада Утарадыт). Сплаўная. У дэльце ракі — горад Бангкок.
Літаратура [правіць]
- Менам-Чао-Прая // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2010.