Пісталет Каровіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ТК
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Самазарадны пісталет
Краіна: Сцяг СССР СССР
Гады эксплуатацыі: З 1927 года
Гісторыя мадэлі
Канструктар: С.А.Каровін
Стварэнне прататыпу: 1926 год
Серыйны выпуск: 1926—1935
Выраблялася: Тульскі зброевы завод
Характарыстыкі
Маса, кг:

0,423 (без патронаў)

0,485 (з патронамі)
Калібр, мм: 6.35 мм
Патроны: 6,35 × 15 мм Браўнінг
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

ТК (Тульскі, Каровіна) — першы самазарадны пісталет, прыняты на ўзбраенне Чырвонай Арміі.

Сканструяваны канструктарам Сяргеем Аляксандравічам Каровіным 1926 г. 6,35-мм пісталет ТК (Тула, Каровін) быў прыняты для вырабу як грамадзянскі ўзор асабістай зброі. Задумваўся пісталет як грамадзянскі, для самаабароны, аднак вайскоўцы вырашылі зрабіць ТК асабістай зброяй старэйшага камандавання арміі. Такім чынам, пісталет Каровіна стаў першым самазарадным пісталетам, прынятым на ўзбраенне Чырвонай Арміі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 годзе спартыўнае таварыства «Дынама» замовіла Тульскаму зброеваму заводу распрацоўку кампактнага пісталета пад патрон 6,35×15 мм Браўнінг у якасці зброі самаабароны.

Праца па стварэнні пісталета праходзіла ў праектна-канструктарскім бюро Тульскага зброевага завода. Восенню 1926 года канструктарам-збройнікам С.А.Каровіным была завершана распрацоўка пісталета, які атрымаў найменне пісталет ТК (Тульскі Каровіна).

У канцы 1926 года ТЗЗ пачаў выпуск пісталета, і ў наступным годзе пісталет быў ухвалены да ўжывання, атрымаўшы афіцыйную назву «Пісталет Тульскі, Каровіна, узору 1926 года». Аднак на ўзбраенне афіцыйна прыняты не быў.

З-за таго, што пісталет з'яўляўся грамадзянскай і спартыўнай зброяй, на ім прысутнічала таўро неваеннага тыпу. Пазней зброю атрымала армейскі індэкс ГАУ 56-А-112.

У перыяд з восені 1926 па 1935 год было выпушчана некалькі дзясяткаў тысяч ТК, але дакладная колькасць выпушчаных пісталетаў невядомая.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пісталет працуе па схеме з вольным затворам. Засцерагальнік размешчаны на левым баку рамкі над спускавым кручком; зашчапка магазіна размешчана ў ніжняй частцы дзяржальні.

Панэлі дзяржальняў былі двух тыпаў: пластыкавыя з лагатыпам ТОЗ і драўляныя. Драўляныя дзяржальні выпускаліся ў двух варыянтах: з клеткай або з больш буйнымі вертыкальнымі баразёнкамі. Да пачатку 1930-х гадоў дзяржальні мацаваліся шрубамі, пазней - спружыннымі зашчапкамі.