РБМК

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

РБМК, рэактар вялікай магутнасці канальны (руск.: реактор большой мощности канальный) - серыя графіта-вадзяных ядзерных рэактараў канальнага тыпу. Вырабляліся ў СССР пачынаючы з 1960-я па 80-я гады. Эксплуатацыя гэтых рэактараў працягваецца ў Расіі і Латвіі. Раней гэтыя рэактары працавалі ва Украіне на Чарнобальскай АЭС, пасля аварыі на якой, рэактары гэтай серыі ў прастамоўі пачалі зваць «рэактарамі чарнобальскага тыпу». Разам з рэактарам ВВЭР РБМК быў найбольш распаўпюджаны ў савецкай атамнай энергетыцы.

Былі пабудаваныя рэактары РБМК-1000 і РБМК-1500, а таксама спраектаваны РБМК-2000. Сваё далейшае развіццё гэтыя рэактары атрымоўваюць ў серыі МКЭР.

Характарыстыкі РБМК[правіць | правіць зыходнік]

Характарыстыка РБМК-1000 РБМК-1500 РБМКП-2000
(праэкт)
Цеплавая магутнасць рэактара, МВт 3200 4800 5400
Электрычная магутнасць энергаблока, МВт 1000 1500 2000
ККДз блока, % 31,3 31,3 37,0
Ціск пары перад турбінай, атм 65 65 65
Тэмпература пары перад турбінай, °С 280 280 450
Памер актыўнай зоны, м:
высата 7 7 6
дыяметр (шырыня×даўжыня) 11,8 11,8 7,75×24
Загрузка ўрана, т 192 189 220
Узбагачэнне, % 235U
выпарвальны канал 2,6-2,8 2,6-2,8 1,8
перагравальны канал 2,2
Колькасць каналаў:
выпарвальных 1693 1661 1744
перагравальных 872
Сярэдняе выпальванне, МВт·сут/кг:
у выпарвальным канале 25,5 25? 20,2
у перагравальным канале 18,9
Памеры абалонкі ЦВЭЛа (дыяметр×таўшчыня), мм:
выпарвальны канал 13,5×0,9 13,5×0,9 13,5×0.9
перагравальны канал 10×0,3
Матэрыял абалонак ЦВЭЛаў:
выпарвальны канал Zr + 2,5 % Nb Zr + 2,5 % Nb Zr + 2,5 % Nb
перагравальны канал Нержавеючая сталь

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Схема РБМК-1000

Рэактары РБМК выкарыстоўвалісь на аднаконтурных АЭС, у якіх у паравую турбіну падаецца пара, што непасрэдна ўтвараецца ў ядзерным рэактары.

Аснову актыўнай зоны складае графітавы цыліндар, які ў сваю чаргу выкладзены з асобных блокаў. Графіт выконвае ролю замядляльніка. У гэтым цыліндры зроблены каналы, у частцы каторых знаходзяца касеты з ядзерным палівам, а праз большасць праходзіць вада, якая ахалоджвае графіт, бо ён награваецца з-за таго, што замядляе нейтроны, што ўтвараюцца падчас ядзернай рэакцыі. Таксама ў частцы каналаў знаходзяцца стрыжні кіравання, часткова высоўваючы якія з актыўнай зоны можна змяняць інтэнсіўнасць ядзернай рэакцыі. Вада, калі праходзіць праз тэхналагічныю каналы часткова выпарваецца, і пасля, у барабане-сепаратары, пара адзяляецца ад вады: пара ідзе ў турбіну, а вада, да якой дадаецца вада, што вяртаецца з паратурбіннай устаноўкі, ідзе зноў у выпарвальныя каналы.

У рэактары РБМКП-2000 планавалася, што вада будзе выпарвацца поўнасцью, а атрыманая пара будзе яшчэ ў дадатак перегравацца (у выніку пара будзе мець больш высокую тэмпературу, што павялічала б ККДз атамнай станцыі.