Разалія Захараўна Фрыдзан
Разалія Захараўна Фрыдзан | |
---|---|
Дата нараджэння | 1903 |
Дата смерці | 1976 |
Месца смерці |
Разалія Захараўна Фрыдзан (Гарніц) (2 лютага 1903, Ліцвінава Полацкага раёна Віцебскай вобласці — 22 мая 1976, Баранавічы) — партызанка, удзельніца Французскага Супраціва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Разалія Захараўна Фрыдзан (Гарніц) нарадзілася 2 лютага 1903 года ў вёсцы Ліцвінава Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1920 годзе пачала працаваць машыністкай у Полацкім акруговым савеце прафсаюзаў. З 1926 года — старшыня акруговага саюза савгандальслужачых.
Узначальвала аддзелы аховы здароўя ў Жлобіне, Дрысе, Расонах.
З 1937 па 1940 год працавала загадчыкам аддзела пісьмаў у газеце «Большевик Белоруссии» ў горадзе Барысаў.
У 1941 годзе стала інструктарам РК КП(б)Б і загадчыкам аддзела аховы здароўя горада Дзяржынск Мінскай вобласці.
З пачаткам вайны жыла ў Мінску па дакументах Сямёнавай Кацярыны Дзмітрыеўны, працавала санітаркай у інфекцыйнай бальніцы. Была актыўнай удзельніцай мінскага падполля.
Са жніўня 1942 па студзень 1943 г. — сувязная партызанскага атрада імя С. Будзёнага брыгады імя П. Панамарэнкі. Уваходзіла ў склад дыверсійна-разведвальнай групы «Родныя».[1]
Арыштавана 25 снежня 1943 г. Са студзеня 1944 г. была вязніцай канцлагера «Эрувіль» (Францыя). У маі 1944 г. з групай ваеннапалонных зрабіла ўцёк з лагера, прыняла ўдзел у стварэнні жаночага партызанскага атрада «Радзіма», які стаў часткай Руху французскага супраціву, пазней узначальвала атрад.[2]
У час з верасня 1944 г. па май 1945 г. працавала ў Парыжы сакратаром консульскага аддзела Пасольства СССР у Францыі.
12 кастрычніка 1944 г. Разаліі Фрыдзан прысвоена званне лейтананта французскіх унутраных сіл.
З 1946 г. жыла ў горадзе Баранавічы. У 1953—1955 гг. узначальвала гарадскі камітэт Чырвонага Крыжа. У 1955 годзе разам з мужам паехала на асваенне цалінных земляў.
Вярнулася ў Баранавічы ў 1960 г. і ўзначаліла работу па патрыятычным выхаванні ў гарадской партыйнай арганізацыі. Узнагароджана медалямі «За адвагу» і «Партызану Айчыннай вайны» ІІ-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны ІІ-й ступені, Ганаровым крыжом «Камбатан валанцёр» з Чырвонай зоркай (пасмяротна).[3]
Памерла 22 мая 1976 года. Пахавана ў Баранавічах.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]