Раздзел 2: Дзіця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эпізод серыяла «Мандалорац»
Асноўная інфармацыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
Дата выхаду 15 лістапада 2019
Храналогія

«Раздзел 2: Дзіця» (англ.: Chapter 2: The Child) — эпізод амерыканскага серыяла «Мандалорац». Сцэнарый серыі напісаў Джон Фаўра, рэжысёрскае крэсла заняў Рык Вамуйіва[en]. Серыя выйшла на Disney+ 15 лістапада 2019 года[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Вяртаючыся на свой карабель, Мандалорац адбівае атаку іншых паляўнічых за галовамі, якія прыйшлі за Дзіцём. Дабраўшыся да карабля, ён выяўляе, што той літаральна разабраны на часткі джавамі. Мандалорац даганяе гандляроў ломам і нападае на іх пяшчаны краўлер[en], але джавы адбіваюць атаку. На наступны дзень Куііл дапамагае Манда знайсці джаваў і дамовіцца з імі аб вяртанні кампанентаў карабля. У абмен джавы патрабуюць ад Мандалорца дастаць ім яйка з цёмнай пячоры, якая аказваецца логавам Бруднарога. Мандалорац ідзе ў пячору Бруднарога, але раз’юшаны звер ледзь яго не забівае. Калі Бруднарог кідаецца ў лабавую атаку на знямоглага Мандалорца, Дзіця, якое ўвесь гэты час назірала за бітвай, раптам выкарыстоўвае Сілу і ўзнімае звера над зямлёй, што дазваляе агаломшанаму Мандалорцу забіць жывёліну. Дзіця тым часам засынае. Мандалорац аддае яйка джавам, а тыя ў сваю чаргу вяртаюць яму скрадзеныя запчасткі і пачынаюць ласавацца жаданым дэлікатэсам. Мандалорац з Куіілам разам аднаўляць карабель. Манда прапануе Куіілу частку ўзнагароды або месца механіка на сваім караблі, але той адмаўляецца, кажучы, што ўпершыню ў жыцці адчуў сябе свабодным. Мандалорац з Дзіцём пакідаюць планету.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Педра Паскаль   –   Мандалорац
   Нік Нолці   –   Куііл (голас)

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Музыку да серыі напісаў Людвіг Ёрансан. Саўндтрэк быў выпушчаны 15 лістапада 2019 года.

The Mandalorian: Chapter 2 (Original Score)
Назва Працягласць
1. «Walking on Mud» 1:38
2. «Jawas Attack» 3:46
3. «Trashed Crest» 2:18
4. «To the Jawas» 1:35
5. «The Egg» 2:54
6. «The Mudhorn» 3:00
7. «Celebration» 3:31
8. «The Next Journey» 2:35
21:17

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сайта «Internet Movie Database» серыя была адзначана 3 узнагародамі і яшчэ 2 намінацыямі. Сярод узнагарод — 2 прэміі «Эмі»[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. "The Mandalorian" Chapter 2: The Child (TV Episode 2019) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 снежня 2021.
  3. The Mandalorian — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]