Размовы:Германія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

мы ўсёж-такі ставім альтэрнатыву, калі розніца не ў арфаграфіі, бо ў мове Нямеччына, Вугоршчына etc ёсць як факт - міла і гуманна. Праўда, у якой мове? У літаратурнай мове ёсць стандарт, замацаваны ў слоўніках. А на 1000 і 1 -цу не набярэшся газетнай плошчы. Непедагагічна гэта. Yury Tarasievich 16:39, 29 Чэрвень 2009 (UTC)

Шмат чаго няма ў слоўніках, але так пішуць і ўжываюць, і яно не супярэчыць ніякім правілам. Не кажу ж пра Расею, тут ясна, а толькі пра тое, што не арфаграфічнае. --Максім Л. 17:37, 29 Чэрвень 2009 (UTC)
Дык менавіта сэнс Вікіпедыі -- пісаць менавіта тое, што "ў слоўніках" (і так, як у слоўніках), ды яшчэ не ва ўсякіх, а ў аўтарытэтных. Цэлы раздзел ВП аддадзены пад гэтыя штукарствы -- і не даволі? Yury Tarasievich 07:00, 30 Чэрвень 2009 (UTC)
Разумею, рацыя ёсць. Праўда, калі побач з афіцыйнымі назвамі (вёсак напр.) даем і мясцовыя таксама, па-мойму, Нямеччына з гэтага ж шэрагу -- для даведкі, што ёсць такі ненарматыўны звер. Чаму не. Быццам я калі выказваўся супраць народных назваў. Толькі яны павінны быць сапраўды народнымі, або, прынамсі, старабеларускімі, а не сканструктаванымі "пад народныя". Т.ч., пакуль акадэмічныя крыніцы не кажуць іншага, то мясцовая назва вёскі, сузор'е Касцы, Анкгилия (у Пацея), Г · радна - так; "Аўганістан", "Славаччына", "Вугоршчына" і г.д. -- не.





Разгляд прэтэнзій[правіць зыходнік]

Ды будзе вам вядома, што той "разьдзел ВП, які аддадзены пад штукарствы", як раз і робіць ўсё як "ў слоўніках" (і так, як у слоўніках). А вось гэты разьдзел ужо парушае нормы сучаснага правапісу беларускай мовы. Дык які тады разьдзел аддадзены пад штукарствы? --Ліцьвін 11:10, 30 Чэрвень 2009 (UTC)
Разумею, рацыя ёсць. Праўда, калі побач з афіцыйнымі назвамі (вёсак напр.) даем і мясцовыя таксама, па-мойму, Нямеччына з гэтага ж шэрагу -- для даведкі, што ёсць такі ненарматыўны звер. Чаму не. Другое, адміністрацыйнае, на мой погляд Удзельнік:Ліцьвін рэгулярным пераследваннем іншых удзельнікаў у размовах з выстаўленнем уяўных прэтэнзій, у т.л. без сувязі са зместам раздзелу, а таксама часта некультурнымі паводзінамі, заслужыў блакіроўку, прапаную тэрмінам на 1 год. --Максім Л. 20:56, 30 Чэрвень 2009 (UTC)
часта некультурнымі паводзінамі Гэтыя словы камэнтаваць няма сэнсу, у сувязі з адсутнасьцю гэтага. Калі я прыводзіў відавочныя прыклады абразаў, паклёпаў..., вы маўчалі ці прыкідваліся быццам не разумееце пра што ідзе гаворка ці наогул адказвалі на іншай мове. Мабыць гэта ўсё культурныя паводзіны. Цікава, а што вы заслужылі? --Ліцьвін 21:14, 30 Чэрвень 2009 (UTC)
Гл. сваю апошнюю рэпліку ў Размовы:Бульба -- прыклад некультурных паводзін; прыклад пераследвання з уяўных і не звязаных са зместам раздзелу прычын гл. проста тут. Не хачу капацца ў гэтым за большай колькасцю прыкладаў. Папярэджваю, яшчэ адна рэпліка са зместам "мы-вы", "а ў нас", "а ў вас", "а вы самі", "я чакаю", "ідзіце" і да т.п. і я Вас заблакірую навечна. --Максім Л. 22:03, 30 Чэрвень 2009 (UTC)

Удзельнік Ліцьвін, спыніце свае спробы перашкаджаць працы гэтага раздзела Вікіпедыі. Як такія спробы перашкаджаць, я ацэньваю вашыя настойлівыя спробы ўчыняць тут канфліктныя дыскусіі без ясна выражанай мэты спрыяння стварэнню энцыклапедыі на беларускай літаратурнай мове. Yury Tarasievich 12:34, 30 Чэрвень 2009 (UTC)

Мне надакучыла ад вас чуць абразы, я зноў і зноў вас папярэджваю. Калі ласка, спыніце свае абразы іншых разьдзелаў Вікіпэдыі, а таксама адказваеце за свае словы. Вы сваімі супрацьпраўнымі дзеяньнямі не спрыяеце стварэньню энцыкляпэдыі на беларускай літаратурнай мове. --Ліцьвін 12:41, 30 Чэрвень 2009 (UTC)

Удзельнік Ліцьвін, вы ўпэўненыя ў адэкватнасці сваіх паводзін? Ваш аўтахтонны раздзел наогул не з'яўляўся тэмай размовы аб змесце гэтага артыкула. Што вы маеце на ўвазе пад "абразамі іншых раздзелаў Вікіпедыі" (якіх?) і "супрацьпраўнымі (?) дзеяннямі", мне наогул незразумела. Вядома, вы вольныя звярнуцца на суд сцюардаў.

Дарэчы, на выпадак няведання вамі беларускай літаратурнай мовы, паведамляю, што слова "штукарства" (якое, магчыма, і выклікала вашае "абурэнне") ў беларускай літаратурнай мове адным са значэнняў мае "выдумку" (гл. ТСБМ-05), і прыніжальнай канатацыі не мае, паколькі ўжывалася, напрыклад, у акадэмічным зборніку "Беларуская лінгвістыка", акадэмікам НАН РБ Падлужным. Што гэтае слова азначае ў іншых мовах, мне невядома.

Ці адказаў я на ўсе вашыя пытанні? Yury Tarasievich 13:25, 30 Чэрвень 2009 (UTC)

Вы, як і я, добра зразумелі што напісалі. І мне ня трэба нічога прыдумляць, бо гэта ўжо ня першы раз. Навошта гэтая недарэчная спасылка? Хто тамака параўноўвае, дзе больш штукарства? Можа хопіць гэтай варожасьці? Стварайце энцыкляпэдыю на беларускай літаратурнай мове. І, калі ласка, без абразаў. І тады ня будзе ніякіх пытаньняў. --Ліцьвін 16:25, 30 Чэрвень 2009 (UTC)
  • Разумею гэта так, што, як службовая асоба, на пытанні адказаў. Папярэджваю, што з 00:00UTC 1.7.2009 працяг гэтай тэмы будзе штрафавацца. Yury Tarasievich 17:26, 30 Чэрвень 2009 (UTC)

Усё ж, яшчэ колькі словаў прыватным парадкам, спецыяльна для вас, бо вы ў гэтым раздзеле быццам "на варце". Сапраўды, вы можаце не сумнявацца, што я добра разумеў (і наогул разумею), пра што пішу. І калі я, выказваючы сваю думку, захачу, напрыклад, нешта ці некага паставіць у антыпрыклад -- я і буду ставіць. Пакуль я не ўжываю пры гэтым непрыстойных выразаў, не пераходжу на асобы, і наогул трымаюся ў рамках культурнага дыялогу -- я ў сваім праве, што ў Вікіпедыі, што ў ЖЖ -- дзе заўгодна. Прынамсі, такая ідэя свабоды слова, а раздзіманне ўяўных абразаў -- вядомы прыём барацьбы з ёй.

Дык вось, я вас асабіста прашу зрабіць намаганне і меней увагі аддаваць тутэйшаму раздзелу, асабліва датуль, пакуль ваш удзел, фактычна, зводзіцца да вышуквання, а потым да выказвання абурэння пра нейкія нечуваныя "крыўды" (тым болей, што, як я дужа ўпэўнены, у вашым раздзеле Вікіпедыі знойдзецца на парадкі больш матэрыялу для такіх, прытым рэальных, крыўд). І проста паверце, нарэшце, што асабіста для мяне ані ваш раздзел (як крыніца ведаў), ані вы самі (як асоба) ніякай цікавасці не з'яўляеце, і калі б не выконванне абавязкаў адміна, я і ў размову з вамі б не ўступаў -- якія ўжо там абразы. Ну і вы аддзячцеся, і без патрэбы да гэтага (да размоваў з вамі) мяне не прымушайце. Yury Tarasievich 17:40, 30 Чэрвень 2009 (UTC)

у вашым раздзеле Вікіпедыі знойдзецца на парадкі больш матэрыялу для такіх, прытым рэальных, крыўд Шукайце. Вам ніхто не забараняе. Я, як удзельнік той Вікіпэдыі, адзначу, што ў той Вікіпэдыі няма абразаў у бок гэтай Вікіпэдыі, ні то што ад адміністратараў, а нават ад ананімаў. А ад вас толькі адно, калі ласка, паменш абраз. Загадзя дзякую. --Ліцьвін 21:01, 30 Чэрвень 2009 (UTC)
  • Разгляд прэтэнзій да выказванняў удзельнікаў раздзелу be.wikipedia.org скончаны. Далейшыя намаганні без важкіх падставаў развіваць або паўторна паднімаць тэму будуць штрафавацца адразу. Ахвотныя могуць паставіць пытанне перад сцюардамі. Yury Tarasievich 06:16, 1 Ліпень 2009 (UTC)

Вітаю, Belarus2578. Калі ласка, звярніце ўвагу на дагледжаныя Вамі кавалкі гэтага артыкула. --Максім Л. (размовы) 14:06, 8 жніўня 2016 (MSK)[адказаць]