Размовы:Даменіка Скарлаці

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

І для якой царквы пісаў Скарлаці сваю музыку, для праваслаўнай?--Яўген Літвін 16:52, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)

Зазірніце калі-колечы ў тлумачальны слоўнік. У беларускай мове (якой мы тут пішам) слова "царква" не тоеснае слову "праваслаўная", і *нават* не тоеснае слову "хрысціянская". А слова "касцёл", на якое вы, відавочна, наводзіе гутарку, азначае, у беларускай мове, толькі адну з назваў каталіцкага храма. Yury Tarasievich 17:59, 22 Кастрычнік 2008 (UTC)

Прабачце, вы ведаеце што ёсць напрыклад, кнігі якія называюцца "Касцёльная музыка"? Потым, паводле згаданага Вамі правіла мячэць трэба назваць таксама царквой, як Вы змянялі на Архiкафедральны касцёл Iмя Найсвяцейшай Дзевы Марыi не звяртаючы, ды й пэўна не ведаючы што напісана на самім касцёле...--Яўген Літвін 15:48, 2 Лістапад 2008 (UTC)

Мае сціплыя веды на гэтую тэму -- яшчэ ў 1991 тэхнічна рыхтаваў тэксты для (першага ў Гродне) каталіцкага богаслужэння па-беларуску (дарэчы, паводле эмігранцкіх крыніц -- і потым бачыў, што з іх зрабілі каталіцкія саноўнікі). Ведаю погляд на тэму а. Уладзіслава (Чарняўскага). Кніжак і выданняў па каталіцкай культуры ў мяне ёсць, думаю, ці не больш, чым у вас усіх кніжак разам.

Мячэць -- мусульманская царква або храм, так (ТСБМ-05). Будысцкая, сінтаісцкая царква -- ну і што тут "не так"? Нарэшце, па-польску гэта сіметрычна -- напрыклад, "косьцюл правосўавны", і толькі часам "цэркев".

Таму вельмі, вельмі прашу вас -- супакойцеся, пакіньце гэтыя "раскопкі" і гэтую самавітую канцэпцыю "адмысловай каталіцкай мовы" і проста прыйміце гэтыя словы (царква, дзева і інш.) як аб'ектыўную моўную рэальнасць, запісаную ў акадэмічным тлумачальным слоўніку. Yury Tarasievich 21:32, 2 Лістапад 2008 (UTC)

...Прынамсі, хоць на той час, пакуль вашыя тэксты застаюцца цяжкачытэльнымі (як, напрыклад, сённяшні ўпіс пра Напалеона) -- Правабіўшы (час); патрыётам, які варожа адносіўся да Францыі і любіўшага Паолі; з імкненнем аддае сабе вучобе; але ўпартая праца над сабой і сваю сілу ён меў ужо тады; ?!?!. Yury Tarasievich 21:43, 2 Лістапад 2008 (UTC)

Прабачце, Вы хаціце сказаць, што тое што Вы рыхтавалі ў 1991 больш правільна і павінна ўжывацца ў Вікіпедыі, чым тое, як яно называецца зараз?--Яўген Літвін 12:01, 9 Лістапад 2008 (UTC)

Не, я хачу сказаць, што прыярытэт трэба аддаваць навейшым акадэмічным тлумачальным слоўнікам, напрыклад, ТСБМ-05, а не "аўтарскім лексікам". Мы тут, усё ж, прэтэндуем на саліднасць прадстаўленай інфармацыі. Yury Tarasievich 12:59, 9 Лістапад 2008 (UTC)

А пра 1991 я вам расказаў выключна дзеля паказу маштабу свайго ведання прадмету (вы нейкія намёкі строілі) -- а таксама дзеля таго, каб узгадаць, як тады каталіцкія чыны змянілі ўсе ключавыя тэрміны ў беларускіх эмігранцкіх (!) каталіцкіх тэкстах, прапанаваных ім на зацверджанне, на польскія транскрыпцыі. Дарэчы, літургічныя тэксты мяняюцца не так часта, каб "звысоку" глядзець на 1991. Yury Tarasievich 12:59, 9 Лістапад 2008 (UTC)

Усёроўна, ці варта пераймаць на нп. Кафедральны касцёл Дзевы Марыі, калі і на сайце, ды й увогуле ён вядомы пад іншай назвай? Ды й з'яўляецца памылкай "касцёльная" музыка?--Яўген Літвін 15:57, 9 Лістапад 2008 (UTC)

"Пераймаць" -- у сэнсе "пісаць так"? Так, варта. Ніякае не дзіва, што "на сайце" прапануецца польскі варыянт, але, на шчасце, у нашых краях свету моўным унармаваннем пакуль займаюцца акадэмічныя, а не царкоўныя ці палітычныя арганізацыі. А што палітычных падкопаў шмат пад гэты стан рэчаў -- то яшчэ доўга так будзе.

Музыка -- не "касцёльная" (ізноў-такі, на падставе слоўніка), а "каталіцкая царкоўная (або літургічная)" -- параўнайце "праваслаўная царкоўная (або літургічная".

Звярніце таксама ўвагу на магчымасць, напрыклад, "каталіцкая духоўная" (наогул усё, што мае дазвол каталіцкай іерархіі, але выконваецца не ў рамках літургіі -- усе спеўнікі для моладзі і г.д.). Yury Tarasievich 18:17, 9 Лістапад 2008 (UTC)