Размовы:Зянон з Кітыёна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пакінуў бы перасылку, тое ж Юстыніян/Юсцініян -- як правільна, справа густу. --Максім Л. 20:01, 10 лютага 2012 (UTC)

гэта не па-беларуску. Тады трэба міліція, цітрусавыя, ціклон. Дарэчы, у БЭ няма ніякага Юсцініяна, толькі Юстыніян. Калі ласка, выдаліце памылковае напісанне ў абодвух артыкулах --178.126.49.89 20:08, 10 лютага 2012 (UTC)
У цытрусавых і цыклоне не бачу паралелі, а ў міліцыя мо справа ў тым, што канчатак. У БЭ не памылка, а адзін з варыянтаў, па-мойму. У любым выпадку, Кіціёнам і Юсцініянам справа не абмяжуецца. --Максім Л. 21:01, 10 лютага 2012 (UTC)
Сп. Максім, БЭ дае адназначна Зянон з Кітыёна, Юстыніян. На іншыя варыянты, калі ласка, прывядзіце крыніцы. Калі няма, тады выдаліце. --Rymchonak 21:09, 10 лютага 2012 (UTC)
Вядома. --Максім Л. 21:16, 10 лютага 2012 (UTC)
Юсцініян у Судніка (2005) і, наколькі памятаю, у БСЭ, але пакуль не магу ўпэўніцца. А што наконт напр. трыпціх/трыптых? --Максім Л. 17:15, 11 лютага 2012 (UTC)
Трыпціх і ў БЭ, 16, С.6, і ў ТСЛБМ, і ў "Гісторыі сусветнага мастацтва" Б.А.Лазука, Мн, 2010, напр. С.196. Без варыянтаў. Але Зянон з Кітыёна, Юстыніян. Таксама без варыянтаў - БЭ. --178.126.49.89 18:45, 11 лютага 2012 (UTC)

Тут відаць некаторую неасвечанасць. "Не па-беларуску" гэта якраз не дзекаць/цекаць (у іншамоўных словах). Народнае вымаўленне якраз схіляецца да дзірэктар, парцізан і г.д. (крыніца - Падлужны ў Бел. лінгвістыцы за 1994). Аднак літаратурная норма пастанаўляе не дзекаць/цекаць у "запазычаных словах". Прытым літаратурная норма не рэгламентуе дзекання/цекання ў імёнах/назвах, а адсылае да нарматыўных крыніц (крыніца - правілы 2008).

Нагадваю, што БЭ гэта адна з найгоршых крыніц адносна граматы. Прыблізна з паловы тамоў там працавалі фактычна без рэдактараў (крыніца - загадчык аддзела БЭ). Таму ўлічваць яе напісанне неабходна, але не дастаткова.

Выснова - даваць у тэксце абодва (усе) напісанні імёнаў/назваў, калі яны ёсць у акад. крыніцах (БелСЭ, БЭ, ТСБМ, інстытутаўскія слоўнікі анамастыкі) Yury Tarasievich 08:11, 20 лютага 2012 (UTC)