Зянон з Кітыёна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Зянон з Кітыёна[1] (каля 332 да н.э. — 263 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф. Заснавальнік школы стоікаў у Стоі-Пойкіле. Быў вядомы як «малы фінікіец».
Сын Мнасея, паходзіў з Кітыёна (на в. Кіпр). Вядомыя бронзавы бюст з Геркуланума і іншы бюст, які захоўваецца ў Неапалі, якія, верагодна, капіруюць адзін арыгінал (бронзавую статую з Афінаў, якая не захавалася), і адносяцца да Зянона з Кітыёна.[2]
Зноскі
- ↑ Напісанне Зянон з Кітыёна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7., Мн., 1998, С.134.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
| Гэта пачатак артыкула пра філосафаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |