Размовы:Лявон Вольскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лявон (Леанід) Вольскі (14 верасня 1965, Мінск), беларускі гітарыст, вакаліст, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжоўшчык, паэт і мастак.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1984), у час навучання быў адным з заснавальнікаў гурта «Мроя» (1982). У 1994, пасля некаторых змен у складзе, ініцыяваў пераўтварэнне «Мроі» у гурт «N.R.M.» («Народная Рэспубліка Мроя»), у якім па-ранейшаму выступаў як асноўны аўтар музыкі і тэкстаў песень. У 1990-1998 таксама выступаў як выканавец на клавішных у гурце «Новае Неба». У 2001 быў ініцыятарам стварэння гурта «ZET». У канцы 2004 у складзе гурта «Крамбамбуля» выступаў на плошчы Незалежнасці ў Кіеве. Працаваў вядучым аўтарскай праграмы «Квадракола» на радыёстанцыях «Беларуская маладзежная» і «101,2».

У 1997 напісаў музыку і аранжоўкі большасці кампазіцый для сумеснага музычнага праекту «Народныя альбом», удзельнічаў у падрыхтоўцы, запісе і паказе сумесных музычных праектаў «Сьвяты вечар 2000» і «Я нарадзіўся тут» (2001). На працягу 2002-2007 распрацаваў і напісаў вялікую частку песень для праграм «Крамбамбуля», «Крамбамбуля 11/2: Каралі раёну», «Крамбамбуля 0,33 FM», ««Крамбамбуля» сьвяточная». Сярод найболей вядомых песень Л. Вольскага: «Песьні пра каханьне», «Тры чарапахі», «Партызанская», «Паветраны шар», «Лёгкія-лёгкія», «Я нарадзіўся тут», «Абсэнт», «Госьці».

Выступае ў друку як паэт, празаік, журналіст. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» (1993), «Фотаальбом» (1998).

У складзе розных калектываў быў на гастролях у Польшчы, Украіне, Францыі, Даніі. Удзельнік, у складзе розных калектываў, фестываляў «Рок-крок 1987, 1988», «Наваполацк 1988», «Рок-дыялог» (Магілёў, 1988, 1989), «Днепродержинск 1989», «Тры колеры» (Мінск, 1990), «Басовішча» (неаднаразова — Гродэк, Польшча), «Belfort-Fimu» (Бельфор, Францыя, 1993), «Фэстываль народных меншасьцяў» (Гдыня, Польшча, 1993), «Rock-mafia» (Сопат, Польшча), «Roskilde» (Данія, 1993) і інш.

Прызёр глядацкіх сімпатый на фестывале «Рок-крок 1988»; лаўрэат фестывалю «Наваполацк 1988»; Гран-пры, прыз у намінацыі «Лепшы клавішнік» на фестывале «Тры колеры 1990»; «Рок-кароны» у намінацыях «Песня году» («Партызанская») — 1996, «Альбом году» («Народныя альбом») — 1997, «Рок-карона 1997», «Праект году» («Сьвяты вечар 2000») — 1999, «Песня году» («Паветраны шар») — 1999, «Музыка году», «Падзея году» (праект «Я нарадзіўся тут»), «Лепшыя тэксты», «Песня году» («Тры чарапахі»), «Альбом году» («Тры чарапахі»), «Рок-карона» — усё 2000, «Выканаўца году» на «Рок-каранацыі 2004-2005».

Дыскаграфія[правіць зыходнік]

(у складзе «Мроі», «N.R.M.», «ZET»)

  • «Народны альбом» (1997)
  • «Сьвяты вечар 2000» (2000)
  • «Я нарадзіўся тут» (2001)
  • «Крамбамбуля» (2002)
  • «Крамбамбуля 1½: Каралі раёну» (2003)
  • «Крамбамбуля 0,33 FM» (2004)
  • ««Крамбамбуля» сьвяточная» (2007)
  • трэк «Тры чарапахі» (у зборніках «20 супер-хитов, рожденных в Беларуси» — «Bulba Records», 2000; «БелКП-ПрЕСсНЯ 2000» — «Bulba Records», 2000)
  • трэк «Катуй-ратуй» (у зборніку «20 супер-хитов, рожденных в Беларуси. Бульба-хит 3» — «Bulba Records», 2000)
  • трэкі «Najnajnaj», «Ja spiewam po-polsku» (у зборніку «Сэрца Эўропы» — «БМАgroup», 2001)
  • трэкі «Песні пра каханьне», «Песьня падземных жыхароў» (у зборніку «Вольныя танцы» — «БМАgroup», 1999)
  • трэк «Мая мэнтальнасьць» (у зборніку «Вольныя танцы: новая альтэрнатыва» — «БМАgroup», 2000)
  • трэк «Раз, два, тры» (у зборніку «Hard-coreманія: чаду!» — «БМАgroup», 2002)
  • трэкі «Personal Jesus», «Useless» (у зборніку «Personal Depeche» — «MSH Records», 2003).
  • Вольский Лявон // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by