Размовы:Спіс птушак Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Буду паціху дадаваць відавыя назвы з "Птушкі Беларусі" (Мн.,1984). Пакуль не ўсе, то ў крыніцы пісаць рана. Yury Tarasievich 19:39, 23 кастрычніка 2010 (UTC)


  • На дадзены момант на кожную птушку ёсць аўтарытэтная крыніца, было б добра, каб і на новыя птушкі дадаваліся нешта хоць трохі аўтарытэтнае. Гэта я па поваду Гагары палярнай (Gavia immer)
  • [[Гагара чырвонавалляковая]] ([[Gavia stellata]]) — ніжэй на адзін радок — чорнаваллёвая (крыніца — Чырвоная кніга Беларусі), можа і гэту па ўзору?---Хамелка / разм. 19:40, 23 кастрычніка 2010 (UTC)
  • Што ёсць у мяне, гэта: 1) Дарафееў. Птушкі. - Мн. : Народная асвета, 1984. 2) БелСЭ (1969-1975). Вырашайце, аўтарытэтныя гэта крыніцы (скажам, з п.гл. тэрміналогіі), ці не. Што ж тычыць Чырвонай кнігі і розніцы паміж "валляк" і "валлё", то: 1) абодва словы цалкам раўнапраўныя (ТСБМ-2005); 2) мае крыніцы згодныя наконт формы "валляковая"; 3) БелЭнаўскія выданні 1990-х гг.-2000-х гг. выходзілі часта без рэферэнтаў (працаваць няма каму). Магчыма, замена шыла на мыла гэта не больш чым чыёсьці "прасунутае" моўнае меркаванне" (як "саміца" ў радзе артыкулаў пра птушак -- гэта з Белазара?). Yury Tarasievich 13:39, 24 кастрычніка 2010 (UTC)
  • «валляк» і «валлё» — трэба проста прыйсці да аднаго варыянта ў пераліку, а ў артыкуле дадаць абодва, са зноскай на крыніцу.
  • Я не спрачаюся з аўтарытэтнасцю Вашых крыніц :), проста кожны новы від дадавайце ў пары з хоць якой крыніцай
  • І звярніце, калі ласка, увагу на кнопку Вікіфікатара — яна першая ў панэлі рэдагавання зверху, націснуўшы на яе перад запісам праўкі, Вы зробіце тэкст больш акуратным :)---Хамелка / разм. 14:03, 24 кастрычніка 2010 (UTC)
  • Не-не, гэта я не спрачаюся, а толькі пытаюся -- ці дастаткова аўтарытэту Дарафеева і БелСЭ? І што там у мяне атрымалася няхораша без вікіфікатара? Здаецца, усё як у рэшце тэксту? Yury Tarasievich 18:22, 24 кастрычніка 2010 (UTC)
    Паглядзеў "валляк" і "валлё" ў БелСЭ. Валлё -- у птушак і г.д. Валляк -- шчытападобная залоза. Прытым гагары -- "...валляковыя". На тое і літаратурная традыцыя, каб цешыць нас такімі парадоксамі. Yury Tarasievich 18:22, 24 кастрычніка 2010 (UTC)

Шкада, з ptushki.org зніклі іх "Птушкі Еўропы", якія за АК пайшлі б. --Максім Л. 14:19, 24 кастрычніка 2010 (UTC)

Памылкі ў кнізе "Птушкі" Дарафеева[правіць зыходнік]

  • На памяць: памылкі ў "Птушкі" Дарафеева: перастаўленыя лац. назвы для крахаль вялікі і луток (табл. 17). Yury Tarasievich 17:06, 25 кастрычніка 2010 (UTC)

Не ўвайшло з кнігі "Птушкі" Дарафеева[правіць зыходнік]

Каршун чорны Milvus korschun ; Арол-карлік Aquila pennata ; Падворлік вялікі Aquila pomarina ;

Пад іншымі назвамі тут у спісе: Змеяед Арол-вужаед Circaetus gallicus ; Мышалоў палявы Лунь палявы Circus cyaneus ; Мышалоў стэпавы (Лунь ...?) Circus macrourus ; Мышалоў балотны C. aeruginosus ; мышалоў лугавы C. pygargus ; Сокал-дзербнік Дзербнік ;

вікіфікацыя[правіць зыходнік]

Лацінскія назвы вікіфікаваны наўмысна, каб было відаць, з якіх няма перасылак на беларускія назвы. Калі прыбіраеце, сачыце, каб была перасылка, а калі няма артыкулу — не трэба чапаць, пакуль не з'явіцца---Хамелка / разм. 17:55, 25 кастрычніка 2010 (UTC)

Назвы «вікіфікаваны наўмысна, каб было відаць» — а з чаго гэта «відаць»? дакументавана — дзе? Таму лічу за лепшае пакінуць гэты тэкст Вам. Yury Tarasievich 18:33, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Паслухайце, пры стварэнні артыкула пра таксон, пажадана адразу ствараць перасылку на яго з навуковай назвы, каб чалавек, які не ведае беларускай назвы мог знайсці яго па міжнароднай назве. Часта гэта зрабіць забываюць. Калі я стварала гэты артыкул, ход маіх думак быў такім: вікіфіцырую навуковую назву (калі перасылкі няма, яна чырвоная), дадаю беларускую назву (калі артыкул існуе, яна становіцца сіняй), ствараю перасылку з навуковай назвы (яна таксама робіцца сіняй), вікіфікацыя з навуковай назвы прыбіраецца, каб не было у адным радку дзве сінія спасылкі на адзін адрас. Як Вы лічыце, можна раздзяліць маю думку і вярнуць вікіфікацыю навуковых назваў назад?---Хамелка / разм. 19:18, 25 кастрычніка 2010 (UTC)
Гэта не было яўна дакументавана, і гэта не было ясна з супастаўлення гэтага тэксту і яго арыгінала з РуВікі (там і тое, і тое -- спасылкі, тут -- толькі бел. наменклатура). Мне вельмі шкада, што я прычыніў такую шкоду Вашай задуме. Yury Tarasievich 19:26, 25 кастрычніка 2010 (UTC)