Арол-вужаед
| Арол-вужаед | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Арол-вужаед |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Circaetus gallicus Gmelin, 1788 |
||||||||||||||
| Арэал віда | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Арол-вужаед, або крачун, або змеяед, або змяіны арол (Circaetus gallicus або Circaetus ferox) — драпежная птушка з сямейства ястрабіных атраду сокалападобных.
Постаць[правіць]
Вельмі рэдкі, знікаючы выгляд птушак, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Адна з самых пужлівых і недаверлівых да чалавека птушак драпежнікаў.
Агульная даўжыня — 67-72 см, размах крылаў 160—190 см, даўжыня крыла 52-60 см. Саміцы буйнейшыя за самцоў, але пафарбаваныя аднолькава з імі. Афарбоўка спінага боку птушкі — шэра-бурая, маладыя птушкі па афарбоўцы падобныя да дарослых.
Засяляюць зону мяшаных лясоў і лесастэп. Гняздуюць у Паўночна-Заходняй Афрыцы, у Паўднёвай і збольшага ў Цэнтральнай Еўропе, на Каўказе (за выключэннем стэпавым Перадкаўказзя і Прыкаспія), у Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры, у паўночнай частцы Манголіі, на поўдні да Пакістана і Індыі.
Літаратура[правіць]
- Змеяед // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі[правіць]
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. статус віду не вызначаны |
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |