Размовы:Эдвард Адамавіч Вайніловіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
✰
Гэты артыкул уваходзіў у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання.
Пасля далейшага абмеркавання артыкул быў павышаны да выдатнага (статус прысвоены 13 лістапада 2013 года).

1. У артыкуле знаходзіцца вельмі шмат лішняй інфармацыі, якая павінна знаходзіцца ў іншых артыкулах. Калі пішам біяграфію Вайніловіча, не трэба разам з гэтым пісаць гісторыі ўсей Міншчыны.
2. Аўтар ў пачатку артыкула назваў Вайніловіча партыётам Беларусі, але не напісаў, што лічыў сябе палякам (які станоўча адносіўся да беларускай справы).
3. Вельмі шмат ацэнак, якія парушаюць правілы нэўтральнай кропкі погляду: талерантны, сумленны і працавіты - на погляд каго? пабудаваў у Мінску велічны каталіцкі касцёл - вялікі гэта кропка погляду. Быў шчырым католікам, але і заўзятым прыхільнікам... - так не пішэцца ў экцыклапедыі.

Быў праціўнікам нацыяналізму, але падтрымліваў усе формы нацыяналізму...[правіць зыходнік]

Нешта тут не так. Ці маецца на ўвазе, што ён быў працАўнікОм нацыяналізму, ці маецца на ўвазе, што ён быў праціўнікам шавінізму (расійскага і польскага). Бо іншакш выглядае дзіўна... Пане аўтару, прашу Вас растлумачыць мне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 03:36, 23 лютага 2014 (FET)

Гаспадарчы?[правіць зыходнік]

Гаспадарчы дзеяч? Мабыць, усё ж такі, грамадскі? --37.215.105.112 09:43, 29 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Актыўна ж займаўся гаспадаркай, у сваіх маёнтках, у губерні і яшчэ шырэй. --Максім Л. (размовы) 10:08, 29 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Пачатак беатыфікацыі[правіць зыходнік]

Распачаўся працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча. Мяркую, асноўны аўтар лепей знойдзе месца для дадавання гэтай інфармацыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:24, 15 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Даруйце, не ведаю хто там раней пісаў, але паддзяржу — у артыкуле багата лішніх звестак, якія толькі "размываюць" яго. Сама асоба Э. Вайніловіча ў іх ледзь не губляецца. Артыкул аб асобе не мусіць выступаць "зрэзкам жыцця" і радаводам кагосьці, ён мусіць жыццё і паказваць. Пасля усё-такі скарачу. І, дарэчы, ну, далібог, з кніжкі ж перапісана?! Мо пра род Вайніловічаў набярэцца артыкул зрабіць — туды было б якраз… Ryčard Humel (размовы) 23:24, 15 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Пра род Вайніловічаў ёсць артыкул Вайніловічы, вядома варта яго дапаўняць, звестак пра прадстаўнікоў багата. Artsiom91 (размовы) 23:39, 15 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Функцыя "Змест"[правіць зыходнік]

Цяпер функцыя "змест" (змест артыкула) у артыкуле не працуе, не раскрываецца.--Pracar (размовы) 09:52, 20 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Паправіў, зараз у старым інтэрфейсе (Vector legacy) працуе як раней — паказваецца згорнуты змест з магчымасцю раскрыцця, а ў новым інтэрфейсе (Vector 2022) у самім артыкуле ніякага зместу няма, ён адлюстроўваецца ў панелі злева. Artsiom91 (размовы) 10:18, 20 снежня 2022 (+03)[адказаць]

Настаўнікі[правіць зыходнік]

"хатнія" або ўсё-такі дамашнія (ці лепш, як на мяне, дарэктары)? Ryčard Humel (размовы) 20:12, 5 студзеня 2023 (+03)[адказаць]