Размовы з удзельнікам:AlexPin/Літвіны

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пытанні па зместу артыкула будуць не толькі ў РуВіксе, але і ў нашай, калі Вы захочаце перанесці падобны змест у асноўную прастору. Некаторыя пытанні абмяркоўваліся ў размовах арт. Літвіны і Літоўская зямля, паглядзіце. Пакуль Вы пішаце на сваёй субстаронцы, то можаце пісаць як і што захочацца. Вядома, маё меркаванне Вас можа не цікавіць, але значная частка артыкула проста псеўданавуковая. Разумею, што Вы гэта не самі прыдумалі, а карысталіся нейкай літаратурай, таму раіў бы звярнуць вялікую ўвагу на аўтарытэтнасць гэтай літаратуры -- хто аўтары, якую яны маюць адукацыю, ці ёсць у іх рэцэнзаваныя працы, дзе яны наогул публікаваліся, якія водгукі на іх працы ад спецыялістаў у адпаведных галінах навукі і г.д. --Максім Л. 16:43, 11 Кастрычнік 2009 (UTC)