Літвіны
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Літві́ны, ліцві́ны (гістар. литвины) — этнічная і гістарычная назва, якой ў Расійскай дзяржаве перыяду Сярэднявечча і новага часу азначалі жыхароў Вялікага Княства Літоўскага — літоўцаў і беларусаў. Так, у маскоўскім дакуменце 17 ст.: «Приехал ис Полотцка ко Пскову торговой литвин Спиридонка; родом он литвин, белорусец Мстиславского повету». У пагранічных з Беларуссю раёнах Расіі такая назва існавала да сярэдзіны 20 ст.
Украінцы называлі беларусаў літвінамі да сярэдзіны 19 ст. У сучаснай польскай мове этнонім ліцвін (польск.: Litwin) захаваўся як назва літоўцаў.
Гл. таксама: назвы старабеларускай мовы і беларускай мовы новага часу, літвіны Севершчыны.
Літаратура [правіць]
- БелСЭ. Т.6, С. 411;
- Марзалюк І. Тэрміналогія этнічнай гісторыі Беларусі 14-17 ст.: набліжэнне да рэаліяў, ці стварэнне новых міфаў? // Гістарычны альманах. — 2003. — Т. 9. — С. 113—122.
- Насевіч В. Л. Да пытання пра саманазву беларусаў у перыяд ВКЛ // Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 2: Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г. Мінск: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. — С. 97-100.
- Насевіч В. Літвіны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 тамах. Т.2. — Мн.: БелЭН, 2006. С. 206—208;
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.3. С. 287.
- Левшун Л. Концепт «Литвы» в этнокультурном самосознании белорусов // Беларуская думка. — № 11. — 2009. — С. 102—109.