Размовы пра Вікіпедыю:Кандыдаты ў добрыя артыкулы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ці варта выстаўляць Юзафа Пілсудскага і Джона Макейна? --Чаховіч Уладзіслаў 11:21, 23 кастрычніка 2011 (UTC)

А нейтральныя постаці ёсць, чаму не Францішак Багушэвіч? --178.126.14.66 11:26, 23 кастрычніка 2011 (UTC)
Думаю, што галоўным крытэрыям павінна быць якасць артыкулу. А "ненейтральная постаць" проста патрабуе нейтральнага якаснага артыкулу пра сябе :)---Хамелка / разм. 21:39, 23 кастрычніка 2011 (UTC)

Пераклады з іншых раздзелаў[правіць зыходнік]

Зразумела, я не супраць перакладаў з іншых моўных раздзелаў абраных ці добрых артыкулаў, ды і наогул не супраць перакладаў, але было б неяк лепш, напэўна, калі б нашы добрыя артыкулы не былі дакладнай копіяй, перакладзенай аднекуль, можна дадаць нешта, ці неяк папрацаць з тэкстам, справа тут нават не аўтарскім праве, а ў тым, што такія артыкулы - фасад раздзелу, было б прыгажэй, каб гэты фасад быў арыгінальны.---Хамелка / разм. 14:59, 15 лістапада 2011 (UTC)

Старыя артыкулы[правіць зыходнік]

Можа, знімаць з намінавання артыкулы, якія доўга не карэктаваліся? --Artificial123 (размовы) 16:21, 24 кастрычніка 2013 (FET)

Вядома.--Mr. Sрock (размовы) 08:23, 25 кастрычніка 2013 (FET)
+Калі пайшла гаворка, патрэбна асобная старонка для кандыдатаў на пазбаўленне статусу добрых.--Mr. Sрock (размовы) 15:42, 27 кастрычніка 2013 (FET)--Mr. Sрock (размовы) 16:43, 27 кастрычніка 2013 (FET)
Так ёсць жа. --Artificial123 (размовы) 16:38, 27 кастрычніка 2013 (FET)
Сапраўды, быў няўважлівы.--Mr. Sрock (размовы) 16:43, 27 кастрычніка 2013 (FET)
У вас ёсць кандыдаты на пазбаўленне статусу? --Artificial123 (размовы) 16:49, 27 кастрычніка 2013 (FET)

Націск у назве (ва ўступе добрых і выдатных артыкулаў)[правіць зыходнік]

Ці не правільна на гэты конт увесці пэўнае ўсім зразумелае і адназначнае правіла?, а тое зараз у артыкулах поўны раздрай з гэтым. Ёсць вось так Ву́ліца Інтэрнацыяна́льная і так Геóрг Фры́дрых Ге́ндэль, але часта сустракаецца і вось так: Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў. Прапаную зрабіць наступнае:

  • Націск прастаўляецца ў назве паўсюль, акрамя слоў з наяўнай адной літарай о ці ё (і так зразумела, што націскныя) і аднаскладовых словах.
  • Зрабіць такім чынам ва ўсіх ужо абраных добрых і выдатных артыкулах, і рабіць гэтак дзеля ўпарадкаванасці і надалей.--Mr. Sрock (размовы) 13:19, 2 лістапада 2013 (FET)
Можа Ё а не Э? Э не заўсёды націскное --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:29, 2 лістапада 2013 (FET)
Так, вядома, мая памылка, выправіў.--Mr. Sрock (размовы) 13:38, 2 лістапада 2013 (FET)