З пляцоўкі Вікіпедыя.
Разнакрылыя (Anisoptera) — інфраатрад крылатых насякомых з атрада стракоз (Odonata). Валодаюць буйнымі фасеткавымі вачыма, двума парамі моцных празрыстых крылаў і падоўжаным целам. Ад прадстаўнікоў іншай буйной групы атрада — Zygoptera — адрозніваюцца перпендыкулярным да падоўжнай восі цела палажэннем крылаў у спакойным стане. Прадстаўнікі атрада палююць на маскітаў (Phlebotominae), мух (Brachycera), пчол (Apoidea), мурашак (Formicidae) і матылькоў (Lepidoptera).
Звычайна сустракаюцца паблізу вадаёмаў і балотаў, бо іх лічынкі («німфы») жывуць у вадзе.
Класіфікацыя [правіць]