З пляцоўкі Вікіпедыя.
Стракозы (Odonata) — атрад драпежных, добра лятаючых насякомых. Раздзел энтамалогіі, прысвечаны вывучэнню стракоз, завецца аданаталогіяй.
Буйныя з рухомай галавой, вялікімі вачамі, кароткімі шчацінкападобнымі вусікамі, чатырма празрыстымі крыламі з густой сеткай жылак і падоўжаным стройным брушкам.
Крылаў 2 пары; празрыстыя, перапончатыя, густа жылкаваныя. Даўжыня брушка да 120 мм, задняга крыла да 94 мм. Вочы вялікія, фасетачныя, простых вочак тры. Вусікі кароткія. Ротавыя органы грызучыя. У адрозненне ад іншых насякомых маюць аорсавентралыныя мышцы крылаў і другасны капулятыўны апарат у самцоў.
Класіфікацыя [правіць]
Атрад падзяляюць на 3 падатрады: раўнакрылыя (Zygoptera), разнакрылыя (Anisoptera), анізазігаптэра (Anisozygoptera) — 2 сучасных віды ў Японіі і Індыі. Звыш 5600 відаў (5680 відаў па стане на люты 2008 года[1]).
Вядомы з карбону (каля 350 млн. г. назад). Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках і вілыотных субтропіках. Жывуць паблізу вадаёмаў. На Беларусі каля 50 відаў з падатрадаў раўнакрылых і разнакрылых стракоз; найбольш трапляюцца стракозы з сямействаў прыгажунь, бабак, або патрульшчыкаў, дзедак, каромыслаў, лютак, пласканожак, сапраўдных стракоз, стрэлак.
Асаблівасці біялогіі [правіць]
Драпежнікі.
Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі (наяды) драпежныя, жывуць у вадзе. Дыхаюць вонкавымі (хваставымі) або рэктальнымі (вырасты задняй кішкі) жабрамі.
- Максімава С. Стракозы // БЭ ў 18 тамах. Т.15. Мн., 2002, С.194
Зноскі
- ↑ Robert G. Foottit, Peter H. Adler Insect Biodiversity: science and society — Blackwell Publishing Ltd, 2009. — С. 31. — 642 с. — ISBN 978-1-4051-5142-9.