Менка
Менка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°49′35″ пн. ш. 27°18′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Пціч |
• Каардынаты | 53°50′05″ пн. ш. 27°21′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Пціч → Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Менка, Мена, Мень — колішняя рака, цяпер ручай у Беларусі, правы прыток Пцічы (басейн Дняпра). Менавіта Менка, як мяркуецца, дала назву гораду Мінску (Менску).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Мена балцкага паходжання.
Менская рачная назва роднасная гідронімам Мень (польск. Mień), Мена / Мяна (рака ў басейне дняпроўскай Бярэзіны, каля Жодзіна), Мена (прыток Дзясны на ўсходзе ад Чарнігава), Менка (прыток ракі Жыжалы ў басейне Акі, каля Вязьмы).
Гэтыя назвы паходзяць ад стараеўрапейскай гідранімічнай асновы *main-, што звязаная з латышскім maiņa «балота» і далей з літоўскім maiva «балота, твань»[1]. Далей да аднаго з варыянтаў індаеўрапейскага кораня *mei- са значэннем размякчэння, падрабнення[2]. Таго ж паходжання і літоўскія гідронімы Mainia, Minia, Minija — ад сінанімічных асноў *main- : *min- са значэннем «балота» (літ. mynė «балота, твань»)[3].
Значэнне назвы Мена (> Менка) можна перадаць як "Балацінная (рака)". Вядома, што даўней паміж Менскім гарадзішчам і ракой Менкай было балоціста.
Таксама назву Менка спрабавалі вытлумачваць з такіх літоўскіх слоў, як menkas «малы, дробны», menkė «(рыба) мянтуз; (рыба) траска»[4][5][6], ад слоў мень, менёк, якімі ва ўсходнеславянскіх дыялектах называецца рыба мянтуз[7]. Паходжанне ад «мяняць» малаімавернае[4].
У гісторыі
[правіць | правіць зыходнік]Цяпер Менка амаль перасохла, а ў дакументах XVI ст. адзначаецца яшчэ як рака.
За 2 км ад вусця Менкі, пры упадзенні ў яе ручая Дуная, знаходзіцца гарадзішча (гл. Строчыцкае гарадзішча) і рэшткі некалькіх вялікіх селішчаў вакол яго. На думку археолагаў, у IX—X ст. тут знаходзіўся Менск, перанесены ў XI ст. на цяперашняе месца.[8]
Зноскі
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 98.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 710—712.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 201, 217.
- ↑ а б Жучкевіч В. Адкуль імя твае, сталіца // Беларусь № 4, 1967. — С. 22.
- ↑ Роспонд С. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. — М.: Наука, 1972. — С. 22.
- ↑ Нерознак В. П. Названия древнерусских городов / Под. ред. Д. С. Лихачева. — М.: Наука, 1983. — С. 118.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн., 1974. — С. 232—233.
- ↑ Бабкова В. У. Менска (Мена, Мень) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — С. 21
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1