Рака Влтава
| Влтава | |
|---|---|
| чэшск.: Vltava | |
Від на Влтаву з Вышаграду |
|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 446 км |
| Плошча басейна | 28000 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| · Месцазнаходжанне | Горы Шумава |
| · Каардынаты | |
| Вусце | рака Лаба (Эльба) |
| · Каардынаты | |
| Размяшчэнне | |
Басейн Влтавы на карце Чэхіі. |
|
| Краіна | |
| Влтава на Вікісховішчы | |
Влта́ва (чэшск.: Vltava, ням.: Moldau, польск.: Wełtawa) — рака ў Чэхіі, левы прыток ракі Лабы (Эльба). Даўжыня — 446 км, плошча басейна — 28 000 км². Выток у горах Шумава. Там жа ўтварае найбуйнейшае вадасховішча Чэхіі — Ліпна. Ля горада Вішы-Брод праходзіць праз цясніну «Чортавы сцены», далей цячэ праз Будзеёвіцкую раўніну, затым па ўзвышшах Сярэдняй Чэхіі. Упадае ў Лабу ля горада Мельнік.
Сярэдні расход вады ў Празе каля 142 м³/сек. Рака схільная да паводк, у прыватнасці, найбуйнейшая за апошнія 500 гадоў паводка адбылася ў 2002 годзе, калі была затоплена значная частка Прагі і нават пацярпеў Пражскі метрапалітэн. Паміж Мельнікам і Прагай на Влтаве размешчана 12 шлюзаў.
На Влтаве размешчаны гарады Чэске-Крумлаў, Чэске-Будзеёвіцы, Прага.
Змест |
Этымалогія [правіць]
Чэшская назва Vltava, гэтак жа як і нямецкая Moldau пайшла ад старажытнагерманскага Wilth-ahwa («Дзікая вада»).
Тапонімы ў космасе [правіць]
- Імем ракі названа малая планета 2123 Vltava
Асноўныя прытокі [правіць]
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Чэхіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |