Рака Макензі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Макензі
(Mackenzie, Deh Cho)
MackenzieDelta23.jpg
Вусце Паўночны Ледавіты акіян
Даўжыня 1738 км
Расход вады 10 700[1] м³/с
Вадазбор 1805200 км²
Mackenzierivermap.jpg

Маке́нзі (Mackenzie, інд. Deh Cho) — рака ў Канадзе. Даўжыня 4250 км.[2]

Вадазбор 1804 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11 тыс. м³.

Плошча басейна (уключае сістэму рэк Нявольніцкая, Піс і Атабаска, якія належаць басейну Вялікага Нявольніцкага возера) 1804 тыс. км². Пачынаецца з Вялікага Нявольніцкага возера, цячэ па нізіне Макензі, упадае ў мора Бафорта (Заліў Макензі) Паўночнага Ледавітага акіяна, утварае дэльту (плошча каля 12 тыс. км²).

Даліна Макензі складзена з тоўшчаў алювіяльных і водна-ледавіковых адкладаў, моцна забалочаная, укрытая яловымі лясамі.

Галоўныя прытокі: Ліярд, Арктык-Рэд-Рывер, Піл (злева), Вялікая Мядзведжая (справа).

Жыўленне снегава-дажджавое. Вясенне-летняя паводка. Ледастаў з кастрычніка да мая.

Даўжыня суднаходных шляхоў усёй сістэмы 2200 км (ад Уотэруэйса на рацэ Атабаска да порта Тактаяктук на ўзбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяна).

Найбольш населенныя пункты: Аклавік, Інувік, Норман-Уэлс, Форт-Норман, Форт-Провідэнс.

Рака Макензі была адкрыта і ўпершыню пройдзена ад вытокаў да вусця А. Макензі ў 1789 годзе, названа ў яго гонар.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.