Рака Паўночная Дзвіна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Паўночная Дзвіна
Dvina.jpg
Даўжыня 744 км
Расход вады 3530 м³/с
Вадазбор 360 000 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Паўночная Дзвіна

Паўно́чная Дзвіна́ (руск.: Се́верная Двина́) — рака на поўначы Еўрапейскай часткі Расіі.

Даўжыня 744 км. Утвараецца зліццём рэк Сухона і Юг (каля горада Вялікі Усцюг у Валагодскай вобласці). Далей цячэ на поўнач, у Архангельскую вобласць. Каля горада Котлас зліваецца з Вычагдай, пасля чаго паварочвае на паўночны захад, а затым паступова на поўнач. Амаль на самім поўначы зліваецца з Пінегай. Дэльта плошчай каля 900 км² пачынаецца ад Навадзвінска. Каля Архангельска і Северадзвінска ўпадае ў Дзвінскую губу Белага мора. Участак Паўночнай Дзвіны ад зліцця Сухоны і Юга да ўпадзення Вычагды (каля горада Котлас) мае назву Малая Паўночная Дзвіна, участак ад Котласа і да вусця — Вялікая Паўночная Дзвіна.

Асноўныя прытокі: Вычагда, Пінега, Вага. Злучаная праз раку Сухона, возера Кубенскае і інш. з Волга-Балтыйскім водным шляхам (Паўночна-Дзвінская водная сістэма), праз раку Пінега з ракой Кулай. Суднаходная на ўсім працягу. У вярхоўях Паўночнай Дзвіны размешчаныя гарады Вялікі Усцюг, Котлас, Сольвычагодск; паблізу вусця — Навадзвінск, Архангельск, Северадзвінск.