Рака Фехтэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фехтэ, або Вехт (нідэрл.: Vecht, ням.: Vechte) — рака ў Германіі і Нідэрландах. Даўжыня 156 км, плошча басейна 3,8 тыс. км². Бярэ пачатак паблізу г. Мюнстэра, упадае ў заліў Эйселмер Паўночнага мора. Паўнаводная на працягу ўсяго года. Мае шлюзы, суднаходная да г. Нордхорн (ФРГ), дзе ад яе адыходзіць канал, які злучае Фехтэ з ракой Эмс. У ніжнім цячэнні злучаецца з сістэмай каналаў Нідэрландаў.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.