Раманаўскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Раманаўскі замак — абарончыя збудаванні, якія існавалі ў 17 ст. у мястэчку Раманава (цяпер аг. Леніна Слуцкага раёна).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Драўляныя збудаванні абнесеныя валам і астрогам. У цэнтры замкавага двара месціўся галоўны жылы дом (2 жылыя пакоі, алькеж, сенцы, 3 каморы), накрыты драніцай. Паблізу стаялі дом старосты (меў сенцы, 2 жылыя памяшканні, камору), турма, варыўня, пякарня. Гаспадарчы двор, які з замкам злучаўся варотамі, уключаў 2-павярховую скарбніцу, свірны, вазоўню, стайню, пограб. Па-за межамі Раманаўскага замка размяшчаўся комплекс са сталовай, гумном з 2 асецямі, броварам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]