Рамуальд Кастравіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамуальд Кастравіцкі
герб «Байбуза»[d]
герб «Байбуза»[d]
маршалак шляхты Лідскага павета
1827 — 1830
Папярэднік Ігнат Скіндэр
маршалак шляхты Лідскага павета
1839 — 1844

Род Кастравіцкія[d]
Бацька Казімір Кастравіцкі[d]
Жонка Эмілія з Ромераў[d]
Дзеці Казіміра з Кастравіцкіх[d] і Казіміра з Кастравіцкіх[d]
Адукацыя

Рамуальд Кастравіцкі (польск.: Romuald Kostrowicki; ? — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». Сын Казіміра Кастравіцкага.

Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе. У 1827—1830 і 1839—1844 гадах займаў пасаду маршалка шляхты Лідскага павета[1].

У 1826 г. адбыўся падзел маёмасці бацькі паміж сынамі Рамуальдам і Геранімам. Рамуальд атрымаў у спадчыну маёнтак Малое Мажэйкава[2][3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Эміліяй з Ромераў меў адзіную дачку Казіміру (пам. 21.1.1867). Казіміра была ў шлюбе з Рышардам Ромерам (1828—1876). Пасля смерці жонкі Ромер у 1868 годзе прадаў Малое Мажэйкава Аляксандру Брахоцкаму (1809-?), паручніку расійскай арміі, уласніку маёнтка Морына[2].

Зноскі

  1. Лаўрэш Леанід.Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 13-19.
  2. а б Старинные усадьбы Гродненщины : Лидский район, Мостовский район, Новогрудский район, Островецкий район, Ошмянский район / А. Т. Федорук. — Минск: Беларусь, 2020. — С. 45. — 351 с. — ISBN 978-985-01-1338-2.
  3. Лаўрэш, Л. Л. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс / Л. Л. Лаўрэш. — Гродна: «ЮрСаПрынт», 2017. — 114 с.: іл.