Раўгеня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кампаненты
Асноўныя

Раўгеня — у беларусаў кісла-салодкая рэдкая мучная страва. Жытнюю муку размешвалі халоднай вадой, ставілі на печ парыцца і саладзець, потым вылівалі ў хлебную дзежку, каб укісала. Елі раўгеню, калі яна ўкісне. Вядома на паўночным захадзе Беларусі. У Мядзельскім, Браслаўскім раёнах рабілі зусім рэдкай і пілі як квас.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]