Род Амаці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Амаці (італ.: Amati) — род італьянскіх майстроў з г. Крэмоны (Італія), які займаўся вырабам сваёй маркі скрыпак у 16, 17 і 18 стагоддзях. Разам з Страдзівары і Гварнеры, яны стваралі скрыпкі вышэйшая якасці. Амаці невысакароднага паходжання і доўгі час былі вядомы вытворчасцю люцен, віёлы і іншых інструментаў, пакуль не пачалі вытворчасць скрыпак, на два калена раней чым Андрэа Гварнеры і Антоніа Страдзівары, якія атрымалі навуку ў майстэрні Амаці. Род Амаці нарадзіўся і памёр у Крэмоне.

Андрэа Амаці (15201611) пачаў вытворчасць скрыпак у 1564 і захавалася некалькі з яго скрыпак, альтаў і віяланчэляў. Некалькі крыніцаў узгадваюць яго брата, Міколу. Дакладна не вядома ці жыў ён сапраўды, але некаторыя віёлы носяць яго імя.

Сын Андрэа, Антоніа (15501638) і Джэраніма (Geronimo, 15511635), былі парнёрамі ў іх справе і прасунулі майстэрства вырабу скрыпак на высокі ўзровень. Звычайна іх называюць братамі Амаці, іх скрыпкі вельмі рэдкія але высока цэняцца ў экспертаў.

Мікола, нар. 3 снежня 1596, пам. 12 красавіка 1684, сын Джорламо, быў найвялікшым майстрам у сям'і.

Яго сын, Джэраніма, нарадзіўся 26 лютага 1649, памёр 27 лютага 1740, працягнуў сямейную традыцыю, але яго скрыпкі ўжо не маглі раўняцца на Гварнеры і Страдзівары, якія спачатку былі яго вучнямі.

Фактычна ўсе захаваныя інструменты Амаці вядомы і занесены ў каталог; магчымасць выяўлення невядомага інструмента велімі неверагодная. Марку Амаці сёння носяць тысячы скрыпак у свеце.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Stoeving, Paul, Violin (1928)

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]