Род Вітгенштэйнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вітгенштэйны, Сайн-Вітгенштэйны (Sain-Wittgenstein) — старажытны род імперскіх графаў у Германіі. Меў шмат адгалінаванняў.

У 1761 падчас Сямігадовай вайны 1756—1763 Хрысціян Казімір Вітгенштэйн з людвігсбург-карлсбургскай галіны роду трапіў у палон да рускіх і перайшоў на службу Расіі. З яго нашчадкаў найбольш вядомы Пётр Хрысціянавіч Вітгенштэйн — военачальнік у час Айчыннай вайны 1812.

Яго сын Людвіг Леан Вітгенштэйн (17991866), які ў 1828 з асабістага дазволу імператара ажаніўся з яго выхаванкай Стэфаніяй Радзівіл (18091832), дачкой Дамініка Радзівіла і адзіннай законнай спадкаеміцай згаслай нясвіжскай лініі Радзівілаў. З гэтым шлюбам да Вітгенштэйнаў перайшла заначная частка вялізных Радзівілаўскіх маёнткаў.

Ён пакінуў сына Пятра Вітгенштэйна, які ў 1887 памёр без нашчадкаў, і дачку Марыю Вітгенштэйн, якая выйшла замуж за германскага князя Хлодвіга Гагенлоэ, будучага імперскага канцлера Германіі.

Прадстаўнікі працягвалі служыць Расійскай імперыі да 1917. Іх нашчадкі цяпер жывуць у эміграцыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]