Рокстэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рунічны камень з вёскі Рок (Швецыя).

Рокстэн (шведск.: Röksten, літаральна "Камень з вёскі Рок") - найбуйнейшы і найстарэйшы рунічны камень на тэрыторыі Швецыі, які знаходзіцца ў вёсцы Рок на ўсходзе краіны. Гэта найстражытнейшы захаваны літаратурны помнік Швецыі, а таксама найдаўжэйшы надпіс рунамі ў Свеце (760 сімвалаў). Сам камень з'яўляецца блокам светла-шэрага граніту; яго вышыня - 382 см (у т.л. 125 см - пад зямлёю), шырыня - 138 см, таўшчыня - ад 19 да 43 см. Камень з надпісам датуецца першай паловай IX стагоддзя. Тэкст высечаны з усіх чатырох бакоў камяню; згодна першых радкоў, ён зроблены вікінгам Варынам у гонар яго загінулага сына Вемуда. У тэксце ўзгадваецца некі Т’ёдрык - верагодна, маецца на ўвазе кароль Остготаў Тэадорых.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]