Рубікон (фільм, 1930)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
РубіконM:
Жанр энцыклапедыя
Рэжысёр
Кінакампанія Беларусьфільм
Краіна
Мова руская
Год 1930
IMDb ID 0022329

«Рубікон» — савецкі фільм 1930 года, зняты на кінастудыі «Белдзяржкіно». Першая самастойная праца рэжысёра Уладзіміра Вайнштока. Выйшаў на экраны 3 студзеня 1931 г.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У Біля Паркера, матроса англійскага гандлёвага флота радасць у яго «сабачым жыцці» — выпіўка ў кампаніі прастытутак падчас стаянак. У адным з партоў страйкуюць грузчыкі. Капітан карабля прымушае грузіць вугаль матросаў. Рабочыя называюць іх штрэйкбрэхерамі. Увечары ў карчме ў адказ на грубасць Біль б’е капітана. Яго выганяюць з карабля і не бяруць на іншыя. Толькі капітан савецкага лесавоза, які шукае ў канторы па найме замену хвораму качагару, гатовы ўзяць «пралетарыя, які знаходзіцца пад лакаўтам». Біль задаволены ўмовамі працы і побыту на лесавозе. Ён знаёміцца з Сіднеем — прадстаўніком заходняй фірмы, якая закупляе ў СССР лес. У ленінградскім порце знаёмы матрос адводзіць Біля ў інтэрнацыянальны клуб маракоў, будні якога — бібліятэка, гімнастычная зала, выступленні фізкультурнікаў, канцэрт артыстаў эстрады і цырка — робяць на яго моцнае ўражанне. У заходніх партах пачынаецца забастоўка качагараў. Біль падтрымлівае іх. Сідней прапануе яму паехаць пакуль з ім у якасці памочніка на Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат. Біля ў СССР шмат што дзівіць і прымушае задумацца. На камбінаце ён дапамагае моладзі, якая вывучае замежныя мовы, удзельнічае ў самадзейнасьці.

У выніку яго адносіны з Сіднеем псуюцца. Партыя ставіць задачу павялічыць экспарт лесу. Прымаецца сустрэчны план. Узмацняецца барацьба з бракам і прагуламі. Паміж цэхамі пачынаецца сацыялістычнае спаборніцтва. Каб падтрымаць страйкоўцаў качагараў і грузчыкаў Захаду, маладыя перадавікі выходзяць на звышурочныя працы. Да незадавальнення Сіднея Біль далучаецца да іх. Сідней мае заданне сарваць тэрміны пастаўкі лесу, бо яго фірма зацікаўлена ў атрыманні і лесу, і няўстойкі. З дапамогай тых, хто «мае рахункі з бальшавікамі», ён ламае механічныя пілы, выкарыстоўваючы металічную падкову, якую Біль возіць з сабой на шчасце. Біль патрабуе ад Сіднея тлумачэньняў. Паміж імі адбываецца бойка. Біль дапамагае сябрам-працоўным затрымаць шкоднікаў. Сканчаецца фільм тытрам: «З кім ты, Біль, пралетарый мора?» На фоне баявога сцяга Чырвонага Інтэрнацыянала маракоў той адказвае: «У шэрагах майго класа! Нельга стаяць у баку ад барацьбы».