Руская праваслаўная царква за мяжой
Руская праваслаўная царква за мяжой (руск.: Русская Православная Церковь заграницей), частка Маскоўскага Патрыярхату, якае мае самакіраванне і ахоплівае ў асноўным прыходы РПЦ у далёкім замежжы.
Узнікла ў 1920-я гады як руская праваслаўная эмігранцкая царкоўная арганізацыя, якая выйшла з адміністрацыйнага падначалення Маскоўскаму Патрыярхату з прычыны рэвалюцыі 1917 у Расіі і грамадзянскай вайны; аб'ядноўвала шэраг епіскапаў Рускай праваслаўнай царквы, што апынуліся ў выгнанні і эміграцыі, якія не пажадалі падпарадкавацца Часоваму Патрыяршаму Сіноду на чале з мітрапалітам Сергіем (Страгародскім), лічачы яго нявольным у сваіх рашэннях ва ўмовах атэістычных і палітычных ганенняў на царкву і знаходзячымся ў заняволенні ў бальшавіцкага рэжыму.
17 мая 2007 у маскоўскім Храме Хрыста Збавіцеля Патрыярх Маскоўскі Алексій II і Першаіерарх РПЦЗ мітрапаліт Лаўр падпісалі Акт аб кананічных зносінах РПЦЗ і РПЦ. Згодна з Актам, «Руская Праваслаўная Царква За Мяжой <...> знаходзіцца неад'емнай самакіравальнай часткай Памеснай Рускай Праваслаўнай Царквы» (п. 1 Акту).
Багаслоўскія дасягненні і адрозненні [правіць]
Ніякіх дагматычных адрозненняў у веравучэнні і практыцы РПЦЗ ніколі не было, што звязана з той акалічнасцю, што яе кіраўніцтва заўсёды бачыла сваёй найпярвейшай задачай захаванне праваслаўнага веравучэння і практыкі ў нязменнасці і чысціні. Гэтая думка праходзіць чырвонай ніткай ва ўсіх словах, прамовах і артыкулах ідэолага і заснавальніка РПЦЗ — мітрапаліта Антонія Храпавіцкага.
З прычыны такой кансерватыўнай лініі, РПЦЗ заўсёды цвёрда асуджала ўсё, што яна разглядала як адступы ад чысціні праваслаўя, як то сафіянства, сергіянства, экуменізм. Заўсёды з крайняй варожасцю ставілася да лацінства.
РПЦЗ праславіла ў ліку святых Мікалая II і яго сям'ю яшчэ ў 1981 годзе — за 19 гадоў да іх праслаўлення Маскоўскім Патрыярхатам.
Першаіерархі РПЦЗ [правіць]
- Антоній (Храпавіцкі; 1920—1936)
- Анастасій (Грыбаноўскі; 1936—1964)[1][2]
- Філарэт (Вазнясенскі; 1964—1985)[3]
- Віталій (Усцінаў); 1985—2001 (2006))
- Лаўр (Шкурла; 2001—2008)
- Іларыён (Капрал; 2008 — цяп. час)
