Руслан Віктаравіч Івашка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Руслан Івашка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Руслан Віктаравіч Івашка
Нарадзіўся 10 лістапада 1986({{padleft:1986|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (28 гадоў)
Чарнаўцы, УССР
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 192 см
Вага 84 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Гарняк-Спорт
Кар'ера
Клубная кар'ера*
2004 — 2006 Сцяг Украіны Таўрыя (Сімферопаль) 0 (0)
2006 — 2007 Сцяг Украіны Хімік (Краснаперакопск) 20 (4)
2007 — 2008 Сцяг Украіны Іллічовец (Марыупаль) 17 (3)
2008   Сцяг Украіны Іллічовец-2 (Марыупаль) 4 (0)
2008 Сцяг Украіны Дзясна (Чарнігаў) 4 (0)
2009 — 2010 Сцяг Украіны Фенікс-Іллічовец (Калініна) 50 (7)
2011 Сцяг Украіны Арсенал (Белая Царква) 8 (0)
2011 — 2013 Сцяг Украіны Гаверла (Ужгарад) 0 (0)
2011   Сцяг Украіны Прыкарпацце (Івана-Франкоўск) 12 (9)
2012   Сцяг Украіны Энергетык (Бурштын) 10 (2)
2012 — 2013   Сцяг Украіны Палтава 28 (12)
2013   Сцяг Украіны Ніва (Цярнопаль) 10 (0)
2014 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 15 (1)
2015 — Сцяг Украіны Гарняк-Спорт (Камсамольск)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 25.03.2015.


Руслан Івашка (нар. 10 лістапада 1986, Чарнаўцы) — украінскі футбаліст, гуляе на пазіцыі нападніка.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Букавіны» з роднага горада Чарнаўцы. Першы трэнер — Дзмітрый Фёдаравіч Гардзей.

У 2004 годзе падпісаў кантракт на 3,5 гады з сімферопальскай «Таўрыяй», аднак выступаў выключна за моладзевую каманду, а ў 2005 годзе ў складзе клуба «Фенікс-Іллічовец» прымаў удзел у аматарскім чэмпіянаце Украіны.

У сезоне 2006/07 выступаў за другалігавы «Хімік» (Краснаперакопск), згуляўшы 20 гульняў у чэмпіянаце, у якіх забіў 4 галы.

Улетку 2007 года перайшоў у «Іллічовец», у складзе якога дэбютаваў у Першай лізе 19 ліпеня, адзначыўшыся адразу дублем ў вароты клуба «Фенікс-Іллічовец». Па выніках сезону дапамог камандзе заняць першае месца і вярнуцца ў эліту, аднак сам Івашка застаўся ў Першай лізе, перайшоўшы ў «Дзясну».

У пачатку 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Фенікс-Іллічовец», у якім выступаў да канца 2010 года, пакуль клуб не быў расфарміраваны. За гэты час згуляў за калінінскі клуб 50 матчаў у Першай лізе, у якіх забіў 7 галоў.

У пачатку 2011 года на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з першалігавым белацэркаўскім «Арсеналам», але ўжо ўлетку таго ж года стаў іграком ужгарадскага «Закарпацця» (пазней «Гаверла»). Не здолеўшы замацавацца ў складзе каманды, сезон 2011/12 правёў на правах арэнды ў другалігавым «Прыкарпацці» і першалігавым «Энергетыку», а ўвесь наступны сезон разам з аднаклубнікам Уладзіславам Мікулякам правёў у арэндзе ў першалігавай «Палтаве».

15 жніўня 2013 года на правах арэнды да канца года быў аддадзены ў склад дэбютанта Першай лігі цярнопальскай «Нівы». У канцы 2013 года, пасля вяртання з арэнды, пакінуў «Гаверлу».

У студзені 2014 пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[1]. У аснове, аднак, не здолеў замацавацца і звычайна толькі выхадзіў на замену. Свой адзіны гол за жодзінцаў забіў 18 красавіка 2014 года ў браму брэсцкага «Дынама». Па заканчэнні сезону 2014 пакінуў Жодзіна[2].

У сакавіку 2015 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з клубам «Гарняк-Спорт»[3].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Украіны Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2007/08

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]