Рыгор Сяргеевіч Пінчук
Рыгор Сяргеевіч Пінчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 студзеня 1912 |
Месца нараджэння | Лоеў, Гомельская вобласць |
Дата смерці | 14 мая 1944 (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Савецка-фінляндская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыгор Сяргеевіч Пінчук (24 студзеня 1912, Лоеў — 14 мая 1944, Ленінградская вобласць) — камандзір самалёта 57-га хуткастнага бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка Ваенна-паветраных сіл Чырванасцяжнага Балтыйскага флота, капітан. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 11 студзеня 1912 года ў сяле Лоеў, цяпер гарадскі пасёлак Гомельскай вобласці у сям'і рабочага. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў матросам рачнога флота, а потым чарнарабочым спачатку ў ланцуговым, а потым у механічным цэхе завода «Сатурн» у Днепрапятроўске. У 1930 годзе паступіў у Днепрапятроўскі чыгуначны тэхнікум. Вучыўся без адрыву ад вытворчасці. Быў сакратаром бюро камсамола тэхнікума і старшынёй цэхавага камітэта прафсаюза на заводзе. Пасля заканчэння тэхнікума паступіў на электрафакультэт Транспартнага інстытута.
У Чырвонай Арміі са снежня 1934 года. У 1936 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у бамбардзіровачнай авіяцыі Балтыйскага флота. Член ВКП(б) з 1939 года.
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.
2 студзеня 1940 года падчас вяртання з разведвальнага палёту, над востравам Суурсаары, самалёт лейтэнанта Рыгора Пінчука быў атакаваны фінскім знішчальнікам. Савецкая крылатая машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні і загарэлася. Але лётчк усё-такі здолеў пасадзіць яе на лёд. Экіпаж лейтэнаната Пінчука, які здзейсніў вымушаную пасадку ў зоне дзеяння фінскіх берагавых гармат, перадаў камандаванню важныя разведвальныя дадзеныя. Неўзабаве быў знойдзены і вывезены лятаючай лодкай МБР-2 капітана А. А. Губрыя з 18-й эскадрыллі ВПС Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту на свой аэрадром.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 лютага 1940 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання і паказаныя падчас гэтага мужнасць і гераізм, лейтэнанту Пінчуку Рыгору Сяргеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Пасля заканчэння савецка-фінляндскай вайны вярнуўся на Чарнаморскі флот камандзірам звяна ў 40-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк. У канцы 1940 года быў адкамандзіраавны на вучобу ў Ваенна-маркую акадэмію, якую скончыў у 1942 годзе.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. У складзе Ваенна-паветраных сіл Чырванасцяжнага Балтыйскага флота камандаваў эскадрылляй 35-га штурмавога авіяцыйнага палка, быў камандзірам па аператыўнай частцы 11-га авіяцыйнага палка.
14 мая 1944 года капітан Р. С. Пінчук загінуў падчас выканання баявога задання. Пахаваны на рускіх могілках Крантата адміністрацыі Санкт-Пецярбурга.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі.
Імянем Героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза Военно-Морского Флота. 1937—1945. — М.: Воениздат, 1977. (руск.)
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. ииспр. — Минск, 1984. (руск.)
- Плесцов К. М. Люди высокого подвига. — М., 1962. (руск.)
- Пінчук Рыгор Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 376.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Григорий Сергеевич Пинчук на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лоеве
- Памерлі 14 мая
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Кранштаце
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны