Ры Мастэнбрук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ры Мастэнбрук
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя плаванне[d][3]
Нарадзілася 26 лютага 1919(1919-02-26)[1][2]
Памерла 6 лістапада 2003(2003-11-06)[1][2] (84 гады)
Грамадзянства
Рост 1,63 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ры Мастэнбрук (нідэрл.: Hendrika «Rie» Wilhelmina Mastenbroek; 26 лютага 1919, Ротэрдам — 6 лістапада 2003, Ротэрдам) — нідэрландская плыўчыха, 3-разовая алімпійская чэмпіёнка, 3-разовая чэмпіёнка Еўропы, шматразовая чэмпіёнка Галандыі, на працягу кар’еры 9 разоў ўсталёўвала рэкорды свету (6 разоў на спіне, 3 разы вольным стылем).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачала займацца плаваннем ў юным узросце. У 1934 годзе выйграла 3 залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы. У 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Берліне, ва ўзросце 17 гадоў, стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, выйграўшы заплывы на 100 і 400 метраў вольным стылем, а таксама эстафетны заплыў 4 па 100 метраў вольным стылем. Акрамя трох залатых, ёй удалося заваяваць сярэбраную ўзнагароду ў заплыве на 100 метраў на спіне.

У 1937 годзе, стаўшы інструктарам плавання, яна страціла аматарскі статус спартсмена, што не дазволіла ёй выступаць на міжнародных буйных спаборніцтвах.

У 1968 годзе была ўключана ў Міжнародную залу славы плавання. У 1997 годзе была ўдастоена вышэйшай узнагароды Міжнароднага алімпійскага камітэта — Алімпійскага ордэна. У 1962 годзе з мэтай дабрачыннасці яна прадала адназін з залатых алімпійскіх медалёў.

Памерла ў 2003 годзе ў Ротэрдаме ва ўзросце 84 гадоў.

Зноскі

  1. а б Hendrika Wilhelmina Mastenbroek // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Hendrika Mastenbroek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title)World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.