Рэгіёны Бразіліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

У наш час Бразілія падраздзяляецца на 5 рэгіёнаў (званых таксама макрарэгіёнамі). Гэты падзел быў уведзены Бразільскім інстытутам геаграфіі і статыстыкі на падставе агульных прыродных, культурных, эканамічных, гістарычных і сацыяльных умоў у штатах, якія ўваходзяць у гэтыя рэгіёны.

Нягледзячы на некаторую ўмоўнасць і невысокую дакладнасць з навуковага пункта гледжання, гэты падзел выкарыстоўваецца ў афіцыйных даных, і таму мае досыць шырокае распаўсюджанне.

Параўнальная табліца[правіць | правіць зыходнік]

Назва Насельніцтва,
млн чал.
(2009)
Плошча,
тыс. км²
Найбуйнейшы горад
(з прыгарадамі)
Склад
Цэнтральна-заходні рэгіён 13,6 1612 Бразілія Федэральная акруга і 3 штата: Гаяс, Мату-Гросу, Мату-Гросу-ду-Сул
Паўночна-ўсходні рэгіён 53,5 1561 Рэсіфі 9 штатаў: Алагоас, Баія, Мараньян, Параіба, Пернамбуку, Піяўі, Рыу-Гранды-ду-Норты, Сеара, Сержыпі
Паўночны рэгіён 15,8 3870 Манаус 7 штатаў: Акры, Амазонас, Амапа, Пара, Рандонія, Рарайма, Такантынс
Паўднёва-ўсходні рэгіён 80,7 927 Сан-Паўлу 4 штата: Мінас-Жэрайс, Рыа-дэ-Жанэйра, Сан-Паўлу, Эспірыту-Санту
Паўднёвы рэгіён 27,3 577 Порту-Алегры 3 штата: Парана, Санта-Катарына, Рыу-Гранды-ду-Сул

Цэнтральна-заходні рэгіён[правіць | правіць зыходнік]

Другі па плошчы рэгіён Бразіліі. Кліматычныя зоны ад саван да тропікаў. Шчыльнасць насельніцтва нізкая, асноўны занятак жыхароў — сельская гаспадарка (соя), а таксама жывёлагадоўля. У гэтым рэгіёне размешчана сталіца — Бразілія.

Паўночна-усходні рэгіён[правіць | правіць зыходнік]

Клімат ад трапічнага да засушлівага, доўгая лінія ўзбярэжжа. Шчыльнасць насельніцтва высокая, другі па колькасці сярод рэгіёнаў. З'яўляецца курортным цэнтрам, таму асноўны занятак насельніцтва — турыстычны сэрвіс. Апроч гэтага — машынабудаванне, вытворчасць тэкстылю, вырошчванне какава.

Паўночны рэгіён[правіць | правіць зыходнік]

Самы вялікі па плошчы сярод рэгіёнаў. Клімат экватарыяльны, высокая тэмпература і вялікая колькасць ападкаў. Шчыльнасць насельніцтва вельмі нізкая. Асноўныя галіны эканомікі — металургія, энергетыка, вытворчасць электронікі і каўчуку.

Паўднёва-ўсходні рэгіён[правіць | правіць зыходнік]

Па плошчы рэгіён параўнальна невялікі, але ў гэтым рэгіёне пражывае амаль палова насельніцтва краіны, таму шчыльнасць насельніцтва вельмі высокая. Клімат ад трапічнага да ўмеранага. У гэтым рэгіёне сканцэнтраваны найбуйнейшыя гарады і прамысловыя прадпрыемствы. Паўднёвы ўсход з'яўляецца дзелавым цэнтрам Бразіліі.

Паўднёвы рэгіён[правіць | правіць зыходнік]

Самы маленькі па плошчы рэгіён, шчыльнасць насельніцтва высокая. Клімат ад трапічнага да ўмеранага. Галіны эканомікі — машынабудаванне, энергетыка, вырошчванне садавіны.

Шаблон:Рэгіёны Бразіліі