Рэсантымент

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нямецкі філосаф Макс Шэлер развіў ідэі Ніцшэ пра рэсантымент у кнізе «Рэсантымент у структуры маралі».

Рэсантымент (фр.: ressentiment /rəsɑ̃timɑ̃/ — абурэнне, злапомнасць, азлабленне) — пачуццё варожасці да таго, каго суб’ект лічыць прычынай сваіх няўдач («ворагам»), бяссільная зайздрасць, «цяжкае ўсведамленне марнасці спроб павысіць свой статус у жыцці або ў грамадстве»[1]. Пачуццё слабасці або непаўнавартаснасці, а таксама зайздрасці да «ворага» прыводзіць да фарміравання сістэмы каштоўнасцяў, якая адмаўляе сістэму каштоўнасцяў «ворага». Суб’ект стварае вобраз «ворага», каб пазбавіцца пачуцця віны за ўласныя няўдачы.

Паняцце рэсантымента ўведзена нямецкім філосафам Фрыдрыхам Ніцшэ ў працы «Да генеалогіі маралі». На думку Ніцшэ, рэсантымент — вызначальная характарыстыка маралі рабоў, якая супрацьстаіць маралі гаспадароў. Рэсантымент, паводле Ніцшэ, актыўна праяўляе сябе ў «паўстанні рабоў»: «Паўстанне рабоў у маралі пачынаецца з таго, што ressentiment сам становіцца творчым і спараджае каштоўнасці…»[2], — гэтымі словамі, уласна, і ўводзіцца паняцце рэсантымента.

Рэаентымент больш складанае за зайздрасць або непрыязнасць паняцце. Феномен рэсантымента заключаецца ў сублімацыі пачуцця непаўнавартаснасці ў асаблівую сістэму маралі.

Сярод яскравых выразнікаў рэсентымента ў рускай літаратуры — герой «Запісак з падполля», Раскольнікаў і Смярдзякоў у Дастаеўскага[3]; Шарыкаў з «Сабачага сэрца»[4] .

Макс Шэлер у 1913 годзе пісаў пра рускую літаратуру[5]:

« Ні адна літаратура так не перапоўнена рэсантыментам, як маладая руская літаратура. Книгі Дастаеўскага, Гогаля, Талстога проста кішаць героямі, заражанымі рэсантыментам. Такі стан рэчаў — следства шматвяковага прыгнёту народа самадзяржаўем і немагчымасць праз адсутнасць парламента і свабоды друку даць выхад пачуццям, якія ўзнікаюць пад ціскам аўтарытэта »

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Словарь иностранных слов / Сост. Комлев Н. Г. — 2006.
  2. Ницше Ф. К генеалогии морали // Ницше Ф. Соч. в 2 т. — Т. 2. — М., 1990. — С. 424.
  3. Бачинин В. А. О старорусском бунте 1831 года, ресентименте М. Шелера и подполье Ф. Достоевского Архівавана 23 студзеня 2021. // Человек. 2011. № 4.
  4. Матвеев П. Е. Ресентимент героев русской литературы Архівавана 9 студзеня 2021..
  5. Литературные дневники / Проза.ру. proza.ru. Праверана 7 снежня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]