Сабор Хрыста
| Славутасць | |
|
Сабор Хрыста
Christ Church Cathedral |
|
| Сабор Хрыста | |
| Краіна | Ірландыя |
| Горад | Дублін |
| Каардынаты | |
| Канфесія | англіканства, каталіцызм |
| Заснавальнік | Сітрыг Сілкенберд |
| Дата заснавання | 1031 |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Сабор Хрыста на |
|
Сабор Хрыста (англ.: The Cathedral of the Holy Trinity (Christ Church Cathedral)) — галоўны кафедральны сабор Дубліна. З'яўляецца кафедрай двух архібіскупаў Дубліна каталіцкай і Англіканскай царквы Ірландыі, фактычна каталіцкі архібіскуп выкарыстоўвае іншую царкву - Царкву Святой Марыі на вуліцы Мальбара ў Дубліне. Сабор Хрыста размешчаны ў цэнтры гістарычнай часткі Дубліна і адзін з трох найстаражытнейшых сабораў, які можна назіраць з ракі Ліфі.
Гісторыя [правіць]
Сабор заснаваў у 1031 годзе кароль вікінгаў Сітрыг Сілкенберд для першага архібіскупа Дубліна Данаты.
У 1171 каляднае богаслужэнне наведаў кароль Генрых II. Пасля гэтага пачалася актыўная перабудова сабора, шматлікія англа-нармандскія магнаты ахвяравалі на рэканструкцыю. Былі пабудаваныя хор, трансепты, а таксама капліцы Дзевы Марыі, святога Ло і святога Эдмунда.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Хрыста- cccdub.ie — афіцыйны сайт Сабор Хрыста