Савіныя жабкароты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Савіныя жабкароты
Barred Owlet-Nightjar.jpg
Aegotheles bennettii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aegotheles Vigors & Horsfield, 1827

Сінонімы
  • Megaegotheles
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   553770
NCBI   48276
EOL   34812

Савіныя жабкароты — род (Aegotheles) і сямейства (Aegothelidae) атрада лялякападобных, уключае ў сябе 9 відаў. Частка відаў з'яўляюцца эндэмікамі Новай Гвінеі, адзін від распаўсюджаны ў Аўстраліі і Тасманіі, адзін на Малукскіх астравах і яшчэ адзін у Новай Каледоніі. Жывуць у адкрытых і густых лясах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сваім вонкавым выглядам, перш за ўсё сваёй круглай галавой і пасадкай, яны падобныя на соў. Аднак яны драбнейшыя і дасягаюць даўжыні ад 19 да 32 см. Іх вочы размешчаны па баках. Дзюба маленькая, цвёрдая і акружаная доўгім шчаціннем. Іх ногі кароткія ў параўнанні з целам і хупавыя. Малюнак апярэння складаецца з тонкіх цёмных хваль на асноўным светлым колеры або з вялікімі белымі плямкамі.

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Актыўныя ўначы і на змярканні птушкі адпачываюць на працягу дня ў дуплах дрэў або на галінах. Яны -адзіночкі. Ноччу і на досвітку яны шукаюць на зямлі насякомых, павукоў і іншых бесхрыбтовых ці ловяць сваю здабычу ў паветры. Савіныя жабкароты гняздуюць у дуплах дрэў, часам таксама ў пячорах на абрывістых берагах, там жа праводзяць дзень. Яны не будуюць гняздо, а толькі выкладваюць грунт лісцем. У кладцы ад 3 да 5 белых яек. У астатнім іх паводзіны невядомыя. Птушкі выдаюць бурклівыя гукі, ціхі посвіст, гучнае шыпенне і рэзкія крыкі.