Аўстралія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аўстралійскі Саюз
Commonwealth of Australia
Flag of Australia.svg Герб Аўстраліі
Сцяг Аўстраліі Герб Аўстраліі

Каардынаты: 25°00′00″ пд. ш. 135°00′00″ у. д. / 25° пд. ш. 135° у. д. (G) (O) (Я)

Australia (orthographic projection).svg
Гімн: «Наперад, цудоўная Аўстралія»
Дата незалежнасці Дамініён: 1 студзеня 1901 ()
Вэстмінстэрскі статут: 11 снежня 1931 (прыняты 9 верасня 1939)
Аўстралійскі Указ: 3 сакавіка 1986

(ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Англійскі [1]
Сталіца Канбера
Найбуйнейшыя гарады Сідней, Мельбурн, Брысбен, Перт, Адэлаіда
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Квенцін Брайс
Джулія Гілард
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
6-я ў свеце
7 692 024 км²
1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

22 754 720[2] чал. (51-я)
2,8 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$800,200 млрд[3]  (18-ы)
$37 302[3]
ІРЧП (2008) 0,937[4] (вельмі высокі) (2-ы)
Валюта Аўстралійскі долар (AUD)
Інтэрнэт-дамен .au
Код ISO AUS
Тэлефонны код +61
Часавы пояс +8 … +10

Аўстра́лія, Аўстралі́йскі саю́з, дзяржава, якая займае кантынент Аўстралія, востраў Тасманія і шэраг дробных астравоў Індыйскага і Ціхага акіянаў. Сталіца – Канбера.

Змест

Гісторыя[правіць]

Аўстралія была населена людзьмі прыкладна 50 тысяч гадоў таму. Нашчадкі першых перасяленцаў з Паўднёва-Усходняй Азіі склалі шматлікія супольнасці аўстралійскіх абарыгенаў, якія вялі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў да пачатку еўрапейскай каланізацыі.

Першымі еўрапейцамі, трапіўшымі ў Аўстралію, былі галандцы У. Янсзон (1606) і Абель Тасман (1642). У 1770 Аўстралійскі кантынент даследаваў мараплавец Дж. Кук. У 1788 англійскі капітан А. Філіп, які прыбыў ў раён сіднэйскай бухты на чале 11 караблёў са зняволенымі на борце, заснаваў першае паселішча. У 1901 адбылося аб'яднанне шасці калоній у Аўстралійскі Саюз, які атрымаў статут дамініёна Вялікабрытаніі. У 1931 паводле Вестмінстэрскага Статута Аўстралія атрымала самастойнасць ад метраполіі.

Геаграфія[правіць]

Тэрыторыя – каля 7,7 млн. км2. Адміністрацыйна падзяляецца на шэсць штатаў – Новы Паўднёвы Уэльс, Вікторыя, Квінслэнд, Паўднёвая Аўстралія, Заходняя Аўстралія, Тасманія і дзве тэрыторыі – Паўночная і Аўстралійская сталічная, якія маюць свае парламенты і ўрады і карыстаюцца значнай самастойнасцю.

Аб прыродзе гл.: Мацярык Аўстралія

Клімат[правіць]

Кліматычныя зоны Аўстраліі

Аўстралія — самая гарачая частка ўсёй сушы паўднёвага паўшар'я. На поўначы клімат субэкватарыяльны, мусонны, гарачы, у цэнтральнай частцы — трапічны пустынны, на паўднёвым захадзе — субтрапічны з перавагай зімовых ападкаў. На ўсходнім узбярэжжы — трапічны, марскі, гарачы з летнім максімумам ападкаў. На востраве Тасманія — умераны марскі тып клімату. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад +20 да +30 (+35, +37 °C сярэдняя дзённая тэмпература ў перыяд са снежня па сакавік, максімальна штогод рэгіструемая тэмпература — +42, +45), ліпеня — ад +12 да +20 °C (мінімальная штогод рэгіструемая тэмпература вагаецца ад +3 да +5 °C). Колькасць ападкаў памяншаецца з усходу на захад ад 1500 мм да 250—300 мм ў год.

Клімат Аўстраліі знаходзіцца пад значным уздзеяннем акіянічных плыняў, у тым ліку, Эль-Ніньё з-за якога назіраюцца перыядычныя засухі, і сезоннае паніжэння ціску, якое прыводзіць да фарміравання цыклонаў у паўночнай частцы Аўстраліі[5].

У пояс умеранага клімату ўваходзяць толькі цэнтральная і паўднёвая часткі вострава Тасманія. Гэты востраў у значнай ступені адчувае ўплыў навакольных водных прастораў, і клімат яго адрозніваецца ўмерана цёплай зімой і халаднаватым летам. Сярэдняя тэмпература студзеня тут 14-17 градусаў, чэрвеня — 8 градусаў. Пераважны напрамак вятроў — заходні. Сярэднегадавая колькасць ападкаў у заходняй частцы вострава — 2500 мм, а колькасць дажджлівых дзён — 259. Ва ўсходняй частцы клімат некалькі менш вільготны. У зімовы час часам выпадае снег, але ён доўга не захоўваецца. Багатыя ападкі спрыяюць развіццю расліннасці, і асабліва траў, якія вегетуюць круглы год. На вечназялёных сакавітых натуральных і палепшаных падсяваннем кармавых траў лугах круглы год пасуцца статкі буйной рагатай жывёлы і авечак.

Дэмаграфія[правіць]

Насельніцтва – 20 млн. чал., у асноўным нашчадкі перасяленцаў з Вялікабрытаніі і Ірландыі, а таксама імігранты з іншых краін. Карэнных жыхароў (абарыгенаў) – каля 386,5 тыс. чал. Таксама ў Аўстраліі пражывае каля 80 тыс. рускіх, больш 40 тыс. украінцаў, больш 20 тыс. армян, больш 40 тыс. латышоў, літоўцаў і эстонцаў.

Найбуйныя гарады: Сідней (4 млн. чал.), Мельбурн (3,37 млн. чал.), Брысбен (1,63 млн. чал.), Перт (1,34 млн. чал.), Адэлаіда (1,07 млн. чал.), Канбера (331 тыс. чал.).

Палітыка[правіць]

Унутраная палітыка[правіць]

Аўстралія (Аўстралійскі Саюз) – канстытуцыйная манархія. Глава дзяржавы – каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал–губернатарам (з 11 жніўня 2003 г. – Майкл Джэфры).

Вышэйшы заканадаўчы орган - федэральны парламент, які складаецца з Сената і Палаты прадстаўнікоў. Галоўную ролю ў ажыццяўленні заканадаўчых функцый мае Палата прадстаўнікоў (150 дэпутатаў абіраюцца ўсеагульным таемным галасаваннем тэрмінам на 3 гады).

Выканаўчую ўладу здзяйсняе ўрад, прызначаны з ліку парламентарыяў, на чале з прэм'ер-міністрам, лідарам партыі, якая перамагла на выбарах.

На парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2004 г. перамогу (чацвёрты раз запар) атрымала кааліцыя Ліберальнай і Нацыянальнай партый на чале з Джонам Ховардам.

Знешняя палітыка[правіць]

Аўстралія аказвае істотную дапамогу развіваючымся краінам, у тым ліку, дзяржавам паўднёвай часткі Ціхага акіяна (ок. 700 млн. аўстр. дал. у год).

Эканоміка[правіць]

Грашовая адзінка – аўстралійскі долар (1 аўстр. дал. = 0,75 дол.ЗША.)

Аўстралія – высокаразвітая індустрыяльна–аграрная краіна. Эканамічнае развіццё характарызуецца стабільнасцю і ўстойлівасцю. ВУП складае каля 800 млрд. аўстр. дал., узровень інфляцыі – каля 3%, беспрацоўе – каля 6%. Уліковая крэдытная стаўка – каля 6%.

Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на знешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасці: машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая металургія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фарміраванні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, поліметалічныя руды, баксіты, свінец, медзь, каштоўныя металы, дыяменты і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўлю. Аўстралія – найбуйны ў свеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сектара і здабываючай прамысловасці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажывання, хімічныя тавары, медыкаменты.

Аб'ём замежных інвестыцый у краіне – каля 980 мільярдаў аўстралійскіх долараў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасці, прамысловай вытворчасці і якая здабывае прамысловасці.

Культура[правіць]

Нацыянальнае свята – Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 было заснавана першае еўрапейскае паселішча. Пачынаючы з гэтага года аўстралійская культура знаходзіцца пад моцным уплывам англа-кельцкай заходняй культуры. Асаблівасць аўстралійскай культуры сярод іншых вестэрнізаваных культур надаюць прырода кантынента і абарыгенныя культуры. З сярэдзіны 20 стагоддзя на аўстралійскую культуру ўзмацніўся ўплыў амерыканскай поп-культуры, у прыватнасці праз кіно і тэлебачанне. Іншыя культурныя запазычанні ідуць з суседніх азіяцкіх краін і ў выніку маштабнай іміграцыі з не-англамоўных краін.

Шырока развітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно з вядучых месцаў у свеце па колькасці перыядычных выданняў на душу насельніцтва.

Рэлігія[правіць]

Дзяржаўнай рэлігіі ў Аўстраліі няма. Каля 70% насельніцтва вызнаюць хрысціянства. Буйнейшыя нехрысціянскія дэнамінацыі — будызм (2,1%), іслам (1,7%) і індуізм (1%).

Адукацыя[правіць]

У краіне існуе абавязковая адукацыя для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 універсітэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытута. Агульная колькасць студэнтаў ВНУ – звыш 700 тыс.чал. (з іх замежных студэнтаў – 174 тыс. чал.).

Узброеныя сілы[правіць]

Узброеныя сілы – каля 65 тыс.чал., уключаючы рэзервістаў. Фармуюцца на кантрактнай аснове.

Гл. таксама[правіць]

Зноскі

  1. Дэ-факта, юрыдычнага статуту не мае.
  2. Population clock. Australian Bureau of Statistics. Праверана 19 Чэрвень 2013.
  3. 3,0 3,1 Australia. International Monetary Fund. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  4. Human Development Index and its components
  5. No more drought: it's a «permanent dry»; Australia's epic drought: The situation is grim

Літаратура[правіць]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 3).

Спасылкі[правіць]