Саламандравыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Саламандравыя
Notophthalmus viridescens edit.jpg
Notophthalmus viridescens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salamandridae Goldfuss, 1820

Падсямействы[1]
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   173613
NCBI   8314

Саламандравыя, сапраўдныя саламандры (Salamandridae) — сямейства хвастатых земнаводных.[2]

Сямейства аб'ядноўвае каля 15 родаў (у т.л. трытоны, даўгахвостыя трытоны і інш.), больш за 70 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы.

Даўжыня да 70 см. Пазванкі выгнугыя назад. Зубы на абодвух сківіцах. У дарослых жабраў няма, дыхаюць лёгкімі. Сакрэт скурных залоз некаторых саламандраў ядавіты.

Жывуць у вільготных лясах, па берагах вадаёмаў, трапляюцца да вышыні 3000 м. Актыўныя ў прыцемку і ўначы. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Апладненне ўнутранае. Адкладваюць ікру, ёсць яйцажывародныя і жывародныя.

Саламандравых выкарыстоўваюць як лабараторных жывёл.

Зноскі

  1. Шаблон:AmphibiaDatabase
  2. Саламандрамі называюць таксама некатрых хвастатых земнаводных з іншых сямействаў (напр. саламанра іспалінскія, саламанра бязлёгачныя, саламанра акулярныя).