Самуіл Мендэлевіч Бурак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуіл Мендэлевіч Бурак
Дата нараджэння 1872
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1938(1938-03-12)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, оталарынголаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1902)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Сямён Майсеевіч Алукер
Член у

Самуіл Мендэлевіч (Маркавіч) Бурак (1872—1938) — урач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1902), прафесар (1906)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Марыупалі ў сям’і служачага[3].

Закончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта (1897). Працаваў у Харкаўскім універсітэце, Харкаўскім ваенным шпіталі. У 1925—1938 гадах — у Беларускім медыцынскім інстытуце (Мінск), першы загадчык кафедры хвароб вуха, горла і носа[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар першага фундаментальнага кіраўніцтва па отарыналарынгалогіі на беларускай мове ў 3 частках «Хваробы вуха, носа i горла», 1934. Апублікаваў шэраг навукова-папулярных брашур[3].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік шматлікіх навуковых з’ездаў і канферэнцый, у т. л. міжнародных (Будапешт, 1909; Мадрыд, 1932). Старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі отарыналарынгалагічнага таварыства, 1928—1938, член-карэспандэнт Парыжскага, ганаровы член Мадрыдскага отарыналарынгалагічных таварыстваў[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Гігіена голасу / С. Бурак. — Мінск, 1931
  • Узаемаадносіны паміж отарыналарынгалогіяй і ўнутранай медыцынай у свеце старых і новых даных, 1933
  • Склерома верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў : з 56 рысункамі ў тэксце і 1 геаграфічнай картай, 1933
  • Гарлавыя сухоты, іх паходжанне, папярэджанне і лячэнне, 1933
  • Хваробы вуха, носа, горла, 1934
  • Беражы слух ― беражы вушы : (навукова-папулярны нарыс), 1934
  • Хваробы вуха, носа і горла : падручнік, 1934
  • Склеромныя захворванні верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў, 1931

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бурак Самуіл Мендэлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Форма імя: Самуил Маркович (Менделевич)).
  • Профессор Самуил Маркович Бурак: [Некролог] //Вести, оториноларингологии. — 1938. — N 3. — С. 223—224; Журн. ушных, носовых и горловых болезней. — 1938. — Т. 15, кн.4. — С. 477—478; Мед. журн. БССР. — 1938.-№ 3. — С. 103—104.
  • Евстафьев Н. Т. О деятельности профессора Самуила Марковича Бурака в становлении и развитии оториноларингологии в БССР (к 50-летию каф. оториноларингологии Минского мед. ин-та) //Вестн. оториноларингологии. — 1977. -М 4. — С. 95-96.
  • Бурак Самуил Мендэлевич (1872—1938), беларускі савецкі атарыналарынголаг //БелСЭ. — Мн., 1970. — Т. 2. — С. 470.