Сапота
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сапота (Pouteria sapota) — расліна сямейства сапотавыя.
Змест |
Апісанне [правіць]
Дрэва вышынёй каля 20 м. Лісціны вельмі буйныя, даўжынёй да 60 см. Кветкі абодваполыя, бялёсыя. Плады шарападобныя, чырванавата-карычневыя, дыяметрам 8-20 см, з вельмі салодкай ружовай або чырванаватай мякаццю і адным буйным семем.
Распаўсюджанне [правіць]
Радзіма сапоты - Паўднёвая Мексіка. У цяперашні час культывуецца таксама паўсюль у трапічнай Амерыцы, на Антыльскіх астравах, на Філіпінах, у Паўднёва-Усходняй Азіі.
Гаспадарчае значэнне [правіць]
Драўніну дрэва выкарыстоўваюць для сталярных вырабаў. Плады дрэва ўжываюцца ў свежым выглядзе, у малочных кактэйлях і марожаным.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па батаніцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
