Сапраўдныя праграмісты не карыстаюцца Паскалем

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сапраўдныя праграмісты не карыстаюцца Паскалем (англ.: Real Programmers Don't Use Pascal) — эсэ па праграмаванні, якое напісаў Эд Пост з арэгонскай кампаніі Tektronix. Апублікаванае ў форме ліста да рэдактара ў 29-м томе 7-га выпуску часопіса «Datamation» у ліпені 1983 года. Назва артыкула была пародыяй на сатырычную кнігу-бестселер «Сапраўдныя мужчыны не ядуць пірагі з заварным крэмам», якая высмейвала стэрэатыпы пра мужнасць.

У артыкуле параўноўваюцца і супрацьпастаўляюцца сапраўдныя праграмісты, якія карыстаюцца перфакартамі і праграмуюць на Фартране і Асэмблеры, сучасным «паглынальнікам пірагоў з заварным крэмам», што карыстаюцца такімі мовамі праграмавання, як Pascal, якія падтрымліваюць структурнае праграмаванне і накладаюць пэўныя абмежаванні, каб пазбегануць найбольш распаўсюджаных памылак у логіцы работы праграмы. У артыкуле быў прыведзены шэраг подзвігаў сапраўдных праграмістаў, такіх як подзвіг стваральніка суперкампутара Cray-1, які запусціў першую аперацыйную сістэму для кампутара CDC 7600 без інструкцыі па яе запуску, калі ён упершыню ўключыў гэты кампутар.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.