Сейлавіцкі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сейлавіцкі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 8—9 верасня 1943
Месца Сейлавічы
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
партызанскі атрад імя М. А Шчорса нямецкі гарнізон вёскі Сейлавічы
Камандуючыя
А. І. Колчанка
Сілы бакоў
350 байцоў каля 100 салдат

Сейлавцкі бой — бой партызанскага атрада імя М. А. Шчорса, які ўваходзіў у склад 27-й партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева і нямецкага гарнізона вёскі Сейлавічы Нясвіжскага раёна 7—8 верасня 1943 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Знішчэнне добра ўмацаванага гарнізона ў вёсцы Сейлавічы (каля 100 салдат) павінна было аблегчыць перадыслакацыю і баявыя рэйды партызанскіх фарміраванняў на захадзе Беларусі. Вакол гарнізона праціўнікам была створана сістэма дзотаў, бункераў, ліній траншэй, з некалькімі радамі калючага дроту, асобныя ўчасткі абароны былі замініраваны.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыю па разгрому гарнізона ажыццяўляў атрад імя Шчорса пад камандаваннем А. І. Колчанкі, які налічваў 350 байцоў, якія мелі на ўзбраенні акрамя вінтовак, 15 ручных кулямётаў, 25 аўтаматаў і 45-міліметровую гармату з абмежаванай колькасцю снарадаў. Раніцай 7 верасня 1943 партызанская разведка паведаміла, што 60 нямецкіх салдат накіраваліся з вёскі Сейлавічы ў гарадскі пасёлак Гарадзея Нясвіжскага раёна. Вечарам таго ж дня партызанскі атрад скрытна выйшаў на паўднёвы ўзлесак Язвінскага лесу і ў 23 гадзіны з трох напрамкаў атакаваў гарнізон праціўніка. Да гадзіны ночы 8 верасня 1943 года гарнізон быў разбіты, яго страты склалі 28 забітых. Партызаны захапілі зброю, боепрыпасы і без страт арганізавана адышлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]